Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/362

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А нас да гэтага вядуць. Таварышы! Толькі нашы протэсты не дазваляюць канчаткова нас запрыгоніць.

Мы ня так даўно протэставалі супроць Ленскае бойні. А пасьля — выказвалі свой протэст першага мая. Зараз урад у саюзе з капіталістамі вымушае нас на новае выступленьне. Бессаромная эксплёатацыя ня мае межаў. Ужо нашы таварышы перапёкі абвясьцілі забастоўку. Далей — гатуецца крывавая расправа над бальтыцкімі матросамі. Таварышы! прадстаўце сабе, што азначае цырымонія суду над імі. Тая самая няпрыкрытая бойня. Мы не павінны без змаганьня аддаць нашых таварышоў у рукі катаў. Мы павінны паказаць, што рабочыя і сяляне ў матроскіх ды салдацкіх шынялёх — нашы браты, адна армія працоўных. Суд над імі — суд над намі; расправа з імі — з намі расправа. Таварышы! калі вораг наш пасуваецца на адным фронце, мы павінны даць адказ па ўсім фронце. Толькі ў рашучым выступленьні — наша перасьцярога ворагу»…

Далей Рыгор захапіў гісторыю матроскіх бунтаў, сучасныя забастоўкі ў розных канцох краю, настрой загранічных рабочых. І закончыў прызывам:

«Дык сьмела на змаганьне!»

У адказ усхваляваная грамада рабочых падала магутным важкім гулам сваю згоду. —

«Змагацца! змагацца!»

Міхасю не ўдалося паведаміць рабочых аб часе пачатку забастоўкі — грамада ня слухала. Тут-жа з яе гушчы ўзьняліся зычныя гукі Інтэрнацыяналу, якія перш разьліліся па дзядзінцы заводу, а далей сягнулі ў высь, перанясьліся праз высокі паркан на вуліцу, к Дзьвіне, у горад.

Рыгор бачыў, як з гэтымі гукамі рэволюцыйнага гімну рабочыя сталёваю сьцяною рушылі з месца, павярнулі да чыгуннай брамы, і яна мігам адчынілася на расхлёст.

Пярэднія рады вышлі на вуліцу — заднія, калышучыся, імкнуліся за пярэднімі. Пяяньне стала гульчэйшым. Грамадою валадаў бойкі ўздымны настрой. Ваяўнічасьць, запаліўшыся ад Рыгоравых слоў, разгаралася ў полымя, бушавала ў магутным, зьяднаным колектыве тысяч чалавек.

Рыгор забыўся пра таварышоў, пасьпешна саскочыў з ганку, і кінуўся ў чорную гушчу рабочых; зацягнуў інтэрнацыянал разам з імі. Зычны, пявучы голас, яго высокі тэмбр узмацніў