Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/359

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дварэ ноч. «Лёгка і складна набягалі ўсё новыя сказы, думкі і раздражнялі яго ахвоту казаць бясконца…

За сьцяною, у гаспадыні нехта стукнуў і перабіў яго: Рыгор замаўчаў і паглядзеў на гадзіньнік; гаварыў больш гадзіны. Ухмыльнуўся — пачуў ахапіўшую яго лёгкасьць, уверанасьць. Дзенныя сумненьні разьляцеліся, знашлася гатоўнасьць, рашучасьць. «Няхай сабе хоць заўтра назначаюць сабраньне — я гатоў».

З гэтым настроем Рыгор лёг у пасьцель. З ім прарабіў адзін і другі дзень, не астываючы, ня губячы веры ў сваю здольнасьць запаліць ваяўнічым настроем рабочыя гушчы. Болей таго, кожная гадзіна давала яму мажлівасьць абагаціць зьмест прамовы новымі ўнёскамі, новымі дадаткамі. Рапэтуючы назаўтра, Рыгор уверыўся, што яго прамова зробіць глыбокі ўплыў на слухачоў. І калі ў чацьвер, напаткаўшы Міхася раніцою, ідучы на работу, дазнаўся, што па згавору з іншымі заводамі рэшана мітынгі зрабіць сёньня, Рыгор ні каліва ня сумеўся. У адказ Міхасю на словы: «Ну, ня дай маху, Рыгор!» адмовіў: «Паглядзімо».

З гэтага моманту ён перавярнуўся ў палкае чаканьне. Падбліжаўся к заводу, а пра работу ня думаў. Узрок і думкі адцягалі да сябе рабочыя, якія ішлі тут-жа, помеж і ўперадзе і ззаду, наганялі яго, сустракаліся. Па іх тварах, па руках і частых возірках на яго і адзін на другога, як быццам чакалі чагосьці рашучага, надзвычайнага. І імі валадаў гостры, падняты настрой. Рыгор ня мог не паддавацца яму, тым болей, што яго абгостранае пачуцьцё перанімала ўсё з дубальтам.

Пераходзячы з Міхасём дзядзінец, ён угледзеў двух дырэктараў, якія швыдка прашмыгнулі ў кантору.

— Пэўна адчуваюць, прахвосты.

Міхась крануў Рыгора за руку:

— Маўчы…

Рыгор запытаў:

— Нямаведама як на іншых заводах?

— На некаторых мітынгі пройдуць сёньня, на іншых — заўтра.

— А настрой якавы, ня чулі?

— Усякся. Большаю часткаю — добры, бадзёры. У нас глеба падгатаватна.