Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/358

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

неньням ня было канца: у розных прычынах, у розных зьявах насядалі на яго з некай адмысловай упартасьцю.

А помеж, тут-жа, у яго нутры жыло ня меней настойнае жаданьне як-бы там ні было зрабіць выступленьне — сказаць прамову. Чаго палохацца? Перад кім трусіць? Свае-ж рабочыя. Змаганьне — яно патрабуе рознастайнай чыннасьці. Тут нельга спыняцца ні перад чым. Стаіш на адзначанай плятформе — праводзь яе ў жыцьцё. Ад энэргіі залежыць посьпех у справе.

Рыгор правяраў свае веды і ўкараў сябе за нясьмеласьць. Пасьля ўспомніў, як гладка і стройна казаў на сходзе той чорнакосы таварыш-інтэлігент. Якаў сумеўся, што пасьля яго захацеў выступіць ён. Пэўна, пасьля той усыміхаўся! Але… чаму Наталя хваліла? Чаму ўсе слухалі з гэткаю ўвагаю, калі ён кідаў свае словы…

«Я чаплю ў сваёй прамове мінулых забастовак, якія адбываліся ў Рызе, спынюся на іх слабасьці; адмечу розьніу ў стане цяперашнім і пяць год таму назад, пакажу на рашучасьць моманту, падкрэсьлю патрэбнасьць цясьнейшай солідарнасьці, адзначу меншавіцкую драбласьць і зазаву да новых лёзунгаў».

Вечарам, кончыўшы работу, Рыгор пашоў у культурна-асьветнае таварыства і пераглядзеў некалькі кніжак політычнага зьместу. Кніжку «Рэволюцыйны рух у Расіі» — Туна і некалькі кніжак часопісі «Просвещение» — узяў з сабою дамоў. Сядзеў позна і ўсё думаў ды плянаваў.

А першай гадзіне яму паказалася, што як-бы аснова прадмовы муляецца ў думках. Тады ён адышоў ад стала, выпрастаўся, як ёсьць настроіўся і, абярнуўшыся ў акно, захацеў выпрабаваць сваю здольнасьць, папрактыкаваць.

І пачаў слова ў слова казаць: «Таварышы рабочыя! Мы зараз перажываем адказны момант. Царскі ўрад рашыў агнём ды мячом зьнішчыць усякія праявы рабочага руху, усе спробы працоўнага народу вырвацца да лепшае долі. Паглядзеце, што ён чыніць з матросамі, якія…»

Першыя словы выказаў цішком, нясьмела, путаючыся, але чым далей, тым каструбатасьць прападала, голас узмацняўся, знаходзіліся новыя словы; падышло натхненьне і прыдало сьмеласьці, раскалыхала яго постаць. Рыгор ня мог устаяць на адным месцы і рушыў хадзіць па пакоі, махаючы рукамі. Забыўся, што гавора самому сабе, што побач жывуць чужыя людзі, што на