Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/340

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з націскам, размахамі рукі. Кожнае слова выходзіла суцэльным, адлітым, дыхала сілаю і абдуманасьцю. Вясковы, беларускі акцэнт не псаваў, а як-бы скрашваў высечаныя з граніту сказы. Папярэдні прамоўца, інтэлігэнт Якаў, налоўчаны казаць, стушаваўся з сваёю, вельмі ўжо гладкаю, адшліфаванаю і ад гэтага халаднаватаю прамоваю. Яго журнальная форма ў пабудове сказаў, цягучыя калыханьні ў выгавары пакінулі хоць і прыемнае, але зусім інакшае, ніж Рыгорава слова, уражаньне. Рыгор выйграваў шчырасьцью, як рабочы, здаваўся многім з прысутных чалавекам іншае ад Якава формацыі. Нават Міхась мусіў прытаіць гіронічную ўхмылку наконт «свайго вучня» і паківаць галавою ў адзнаку пахвалы яму.

Ну, а дзяўчына — тая цалком захапілася Рыгоравымі словамі. Увесь час, калі вяліся спрэчкі, яна ня спускала з яго вачэй, забыўшыся аб усім іншым. Пасьля Рыгоравае прамовы яна лічыла бескарысным спрэчкі і проекты іншага зьместу; чакала галасаваньня, каб падтрымаць яго.

Пастанова сходу абмежавалася абвяшчэньнем забастоўкі. Рэдакцыя пастановы разлавала дзяўчыну больш, як Рыгора. Яе гнеў крыху астудзіла даручэньне, якое нарада дала Рыгору: выступіць перад рабочымі заводу з дакладам аб мэтах забастоўкі. «Рыгор сумее выкарыстаць гэта для сваіх вывадаў», рашыла яна.

Пры гэтым ёй захацелася настроіць Рыгора зрабіць усё мажлівае для наданьня большай рэволюдыйнасьці пастановы.

З нарады пачалі разыходзіцца па адным каля першае гадзіны. Тыя, што чакалі чаргі, гутарылі аб дробных справах, інформавалі адзін другога аб маленькіх эпізодах з забастоўкі перапёкаў ды электрыкаў.

А Рыгор, даючы выгляд, што слухае, перадумоўваў праявы бягучага моманту, што датыркалі яго самога. І перад ім паступова адно за другім, сплятаючыся ў суцэльны ланцуг, прамігала — вяртаньне з дому, запрашэньне на нараду-сход, падбліжэньне забастоўкі, гарачая прамова на нарадзе і наступнае выступленьне перад тысячнай грамадой рабочых. Рыгор раўняў гэта з уступам на высокую гару: усё вышэй ды вышэй паднімаешся ўверх, усё больш ды больш шырокі гал расьцілаецца ўнізе. Усё, што ўжыўна было пры першым кроку, разрастаецца ў нешта магутнае, неабдымнае, неасяжнае. Забываешся, губіш