Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/327

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пот жыцьця. Іх ня будзілі гудкі ды сырэны, ня трывожылі вымаганьні быцьця. Ранак будзіў аколіцы, пачынаючы з іх працоўны дзень. Горад, як і ўся дзяржава, як усё чалавецтва, дзяліўся па стану людзей на дзьве паловы, — рэзкія, адмяжованыя адна ад другой. Між гэтымі паловамі ляжала глыбокая канава-разьдзел. Жыцьцё нясупынна паглыбляла яе, адначасова варужаючы абудва станы. Раз-ад-разу выбухалі ўздымы ўзаемнай варожасьці, падганяючы блізкасьць рашучае схваткі.

Забастоўка, якая насьпявала ў горадзе, суліла падкрэсьліць яе завостранасьць.

Рыгор ізноў абярнуўся думкамі к ёй. Заздрочыла хаценьне, хутчэй-бы яна вынікла ды як найлепш прашла. Ён перакінуў узрок на дымлівыя коміны фабрык і заводаў. У цёмных полагах сажы, у затуманеным небе як быццам-бы ўжо калыхаліся чуць абачныя яе нарысы.

Ловячы іх, Рыгор ускорыў хаду і няпрыметна для сябе прышоў к заводу. Вузкаю стрункаю, як каралі, укочваліся рабочыя ў цесную шчыліну варотцаў. Рыгор злажыў сабою новае зьвяно і перастутіў парог разам з другімі.

— А! Дзень добры, Нязвычны! — леваю рукою крануўшы казырка шапкі, прывітаў Рыгора стары Караль: — я твой нумар ужо загадзя падвесіў на дошку. Во, глядзі і ўпэўніся! — ён ткнуў заскарузлым пальцам у драцяную пляцёнку супроць меднага кружка з лічбаю 1803.

— А Міхась Камар не праходзіў яшчэ? Не падмячалі? — запытаў Рыгор.

Некалькі рабочых абмінулі іх, вешаючы свае нумаркі і вітаючыся з Каралем.

— Не, не прыкмячаў; здаецца, яшчэ не праходзіў, — я бачыў-бы, — адказаў Караль.

Рыгор пакіраваў к мэханічнаму корпусу.


II

ЗАВОД ЯШЧЭ СТАЯЎ, калі Рыгор увайшоў у майстэрні: ня рухалі нядаўна спыненыя начною зьменаю варштаты, ня шыпелі разцы і зубілы, ня ляскала электрычная тачылка, не кратаў цяжкі кран. Толькі ў парожнюю вярцеўся трансформатар са спушчаным пасам. У першым паверсе падагравалі печы, выпускаючы пару. Рабочыя, што ў вачавідкі напаўнялі цэхі, ня-