Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/316

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тах з пугаю і раз-по-разу хвастаў малога па голых лытках. Хлапчук кінуўся да сватоў, просячы абараніць яго, і хапіўся за руку старшыні. Сваты абкружылі хлапчука і загарадзілі яго ад бацькі.

— Кінь палохаць малога.

— Завошта ты яго?

— Каб яго паралюш узяў! — крычаў раззлаваны бацька, Аўсей Карчук: — узяў да дзьве шыбы выбіў Міколе зранку, на яго немач, і ўжо ўчыніў бяду. У хаце ні капейкі, а гэта плаці цэлую пяцьдзесятку. Падумаць! Дзе іх браць, гэтыя грошы? Я яго на сьмерць захвашчу! Я яго, паршы-ыў-ца-а!

Але бацьку ўгаманілі, і ён прыціх. Толькі ўзяў хлапчука за руку ды пагразіў.

— Ня бі ты ўжо яго, Аўсей, — парадзіў Хлёр.

— Распусьнік бо.

— Хвасянуў колькі разоў і хопіць…

— Шчасьце яго — што вы абаранілі, а так-бы дасталося яму на яблыкі!

Калі чалавек з хлопцам схаваўся за рагавою хатаю, сваты не вярнуліся да гутаркі, а разьвіталіся і пачалі разыходзіцца, кожны ў свой бок… Хлёр з жонкаю пашлі да Берагоў. У дварэ разгаварыліся:

— Ну, цяпер застаецца сыграць вясельле, а астатняе ўсё зроблена.

— Дзякуй табе, Хлёрык. Хоць маё сэрца будзе спакойна. Як я шчасьліва, што дачакалася гэтага! Перабудзем клопат з вясельлем, нічога.

— Да перабудзем. Хопіць часу, каб прыгатавацца. Можна пачынаць хоць з заўтрашняга.

Яны ўвайшлі ў хату і расьселіся ўкол стала.

А ты-ж хаця задаволен, Васілька? — абярнулася Тадося да сына.

Васіль памаўчаў.

— Мабыць нешта не да дыхту? Нешта было, га?

Хлёр уперыўся ўзрокам на нябога. Той ня мог стаіцца: паварушыўся, паглядзеў у акно, залітае чырвоным променем і, як-бы баючыся, сказаў:

— Нічога… Нешта Зося ўсё капырсьціцца. Ты да яе палюдзку, а яна адхіляецца, маўчыць, дзьмецца, думае ўсё.