Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/291

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па праклямацыі, пералажыў іх на дзьве часткі, для сябе і для Пятруся і захапіў на ўсякі выпадак рэвольвэр, які пра запас ляжаў захаваным у страсе падпаветкі.

Пятрусь гародамі перашоў да Сёмкі, узяў частку проклямацый і вярнуўся назад, каб выйсьці за мястэчка паасобку. Але гэта не ўдалося — вышлі і стыкнуліся ля Сёмкавай хаты. Пасьмяяўшыся — пашлі ўдваіх, ні навошта не патураючы, — з гутаркаю, з сьмехам.

Каля хаты Прыдатных сьцішылі хаду і кінулі ўзрокамі ў адчыненае акно. Прымецілі, што ў хаце ішла клапатлівая мятусіна, разбаўленая вясёлаю гутаркаю. З дзесятак дзетак вілося перад хатаю і на дварэ, забягаючы нават у сені. Палілася ў печы.

— Прыдатныя гатуюцца.

— Так, зьбіраюцца выпіць за Зосіна здароўе.

— А, бачыш, Бераг узяў верх…

— Што-ж парадзіш — ня было настаяшчай супярэчкі…

— А добрая дзяўчына застанецца заразе…

— Вельмі шкода Зосі.

— Папраўдзе сказаць, Рыгор многаму віною…

Пятрусь пытальна паглядзеў на Сёмку.

— А што-ж Рыгор? Сілаю ня возьмеш. Наогул, у Зосі не хапіла рашучасьці. А паглядзеў-бы як чужыя дзяўчаты. Вунь, на станцыі ў Ліцку я запрымеціў дзяўчыну, каля нас сядзела, паказаў Рыгору. Поўнае падабенства Зосі! Рыгор гэта, нічога ня кажучы, — шморг, павярнуўся да яе, кіўнуў-маргнуў і пачаў гутарку. Мо’ думаеш, пасароміліся, ці што? Адкуль тая рэзвасьць знашлася, сьмеласьць — у вадказ ды ў адказ… Тут-жа пазнаёмілася з Рыгорам — адно я сяджу ды і дзіўлюся, як усё проста, звычайна. А каб, сказаў, дзяўчына абы якая — лялечка: ні каліва ня ўступіць Зосі. Пэўна, трэба думаць, што Рыгор і паехаў з ёю сумежкі… А каб гэта на нашых дзяўчат, дык ці сядзела-б моўчкі, ці плакаць кінулася-б…

Пятрусь зацікавіўся гутаркаю Сёмкі — зацікавіўся тэмаю апавяданьня.

— Гэта было на ад’езьдзе? — запытаў.

— Так, вось-вось…

Пятрусь сказаў: