Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/290

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бесканечнаю чарадою тупалі тысячы людзей. Пярэсьценькія галовы, растыканыя парасоны, паднятыя ўгору аглоблі! На рынак сышліся ў лепшых вопратках, з рознымі надзвычайнымі думкамі і намерамі, з паднятым настроем, і кожны даражыў торжышчам, баючыся, каб дождж не папсаваў пагоды і не перабіў разьнятага пляну. Раз-у-раз сотні ўзрокаў паднімаліся ўгору, ганяліся за белацёмнымі воблачкамі і судзілі аб пагодзе. Хэўрамі дзяўчаты і хлопцы, паркамі, па адным па некалькі разоў абходзілі двухвярстовае кола рынку, перакідаючыся дзе ўзрокамі, дзе сьмяшком, дзе словамі. Сярод гандлёвых гутарак і чыннасьцяй ішлі палюбоўныя прызнаньні. Поруч з купляю-продажам, заўсёды абманным, зараджаліся знаёмствы, якія абяцалі шчасьлівыя хвіліны доўгіх, часта шчырых любошчаў, каханьня.


II

ПАСЬЛЯ ГУТАРКІ З СРОЛЕМ ДЫ ВІКТАРАМ наконт распаўсюджаньня проклямацый Сёмка ўсе дні перад Пётраю абдумоўваў як і што лешш будзе зрабіць гэта. Некалькі разоў ён патыкаўся зайсьці да Сроля і плянава абгаварыць, намеціць хлопцаў і падзяліць дарогі; але пачын касавіцы ня даў мажлівасьці зрабіць гэта; самі-ж Сроль з Віктарам таксама не надаўмілі сябе прыці да Сёмкі парадзіцца. Так міналі дні — так падасьпеў Пятрок. Сёмка зранку, не ўстаючы з пасьцелі, сам стаў абмяркоўваць гэта пытаньне. «Ісьці гутарыць з Сролем — няма рацыі. Трэба сказаць Пятрусю і ўдвох пойдзем на Ліцкі шлях, к Жмыгінскаму лесу і зробім справу. Будзе шыта-крыта. А то, чаго добрага, выбаўтне хто. А цяпер гэткі цяжкі час! Арышты ў Катлох і настойныя гутаркі аб тым, што будуць трасьці па ўсіх Сілцох. Няхай комітэт сам думае».

З гэтым рашэньнем Сёмка а дзесятай гадзіне сустрэў Пятруся. Расказаў яму — той эгадзіўся. Да Сроля рашылі ня ісьці, а лепш прайсьціся па рынку — вызнаць што-колечы. Так і зрабілі. Вышлі на рынак і абышлі некалькі разоў вакол плошчы, разьзіраючыся ды прыслухоўваючыся. З поўгадзіны патупалі з дзяўчатамі. З другімі хлопцамі не хацелі сустракацца, каб ня траціць часу. Але якраз на рынку напаткалі Сроля і ў кароткіх словах паведамілі яму пра свой плян. Сроль адобрыў.

А дванаццатай гадзіне Сёмка з Пятрусём былі ўжо дома. Пятрусь зайшоў да сябе, а ў гэты час Сёмка зьбегаў у гумно