Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/287

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кім чаўне, паднімаючы і апускаючы ў воду вёслы; так сякуцца ў атаках на вайне, размахваючы шаблямі, штыхамі. Касцы — былі першым шэрагам салдат, што ідуць у наступ, стыкаюцца з ворагам і пачынаюць секчыся. Толькі мігалі доўгія дугі пад лязамі блішчастых кос! Толькі сьвісталі сьмяртэльную песьню стромныя замахі, кладучы сьвежую траву ў роўныя пакосы. Мэрам разгорненыя сувоі палатна расьцілаліся роўныя пракосы зялёнага мяккага мошасту. Радкамі, на локаць адзін ад другога, між прагалін зялёнай пакошы. Пракос ад пракосу аддзяляўся густою бародкаю травы, якое не падцінаў насок касы.

Над зялёнымі паплавамі насіліся дробныя хвалькі густога паветра; качалі на сабе матылькоў, стрэлак, вос; блыталі лёгкія нітачкі-павуцінкі. Трапяталі незгамонныя жаўранкі, то ўзьнімаючыся высока ўверх, то каменем падаючы ў траву. А трава, падцятая касою, выдыхала сваё зялёнае жыцьцё густым мядовым водыхам. Дзяцельнік выпускаў белы мёд, мяцёлка — крышталёвыя капелькі сыропу, малачайнік — ліпкую, белую сымятанку, казачкі — цукроўку. Кожная травінка, кожная зялінка вылівала апошнія сокі, варочаючы іх па ветру, касцюм, каб пасьля пераняла іх зямля дзеля новата ўзросту травы. І шырокімі, бурлівымі пацёкамі разьліваўся пахучы водыр над поплаўным галам, паіў касцоў, бадзёрыў іх для нясупыннай працы, жывільнаю сілаю пераліваўся па разгарачаных постацях, асьвяжаў кроў, бунтаваў сэрца, роіў бадзёрыя, жыцьцярадыя думкі і надзеі.

Глыбока дыхалі касцы! Узьнімаліся падгарэлыя смуглыя грудзі, выстаўленыя з-пад кашулі на гарачае сонца, пілі мядовы сенны пах; трапаліся на галовах лахматыя палойкі нерасчэсаных валос, цьвёрда пераступалі ногі. Тыя, што прышлі першымі, урэзаліся свімі палоскамі глыбей ад другіх, ад прышоўшых пазьней. Шэраг касцоў выглядаў паломаным, пабітым на ўстуцы, але калыхаўся раўнамерна, як па ўказцы. Толькі тры-чатыры чалавекі з агульнага ліку папераменна мянцілі косы. І шасталі мянтушкі скрыпячымі зыкамі, пераплятаючы імі посьвіст кос, і аддавалася рэха дзесьці далёка-далёка за паплавамі, мэрам-бы звала каго… Звала грабцоў.

Ужо з абеду пачалі яны прыбываць на пакос. Ішлі па адным, па два, грамадкамі; з паднятымі ўгору граблямі, з гаршчэчкамі і слоікамі, несьлі абед для касцоў — вясёлыя, рухавыя: жанкі, дзяўчаты, хлапчукі, дзеці; жанкі і дзяўчаты ў белых ху-