Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/286

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крэпкую гаму, выглядам конуса верхавіна якога сыходзіла ўверсе гострым шпіцам, а аснова шырокім веерам абдымала ўсе Сілцы. У віхры бразгу танулі ўсе іншыя зыкі. Ды іх, напэўна, ня было ва ўсім мястэчку. Бо птушкі, што не пасьпелі вылецець у поле, гавяда, што асталася пры доме, дзеці і старыя, што не адлучыліся з мястэчка — усе замоўклі і прыслухоўваліся да ўрачыстых зыкаў кляпаньня кос. Нават дзярэўцы ў садох настаражыліся і не трапяталі лісьцем; нават ветрык зранку павяваўшы, прыціх паміж платоў, за вугольлем, зьнізіўся да расьлін. І атакованае на небе, сінім пабялеўшым ад жары, сонца не хацела доўга сходзіць кнізу. Толькі цёплае паветра, раскалыханае самым стукам, нэрвова трапяталася пад асьвечанымі капяжамі хат, над зелянінаю гародаў, у шчылінах загарадзі. Мэрам-бы ўцякала кудысь к лесу, за мястэчка на прастор, дзе-б ня гудзелі гэтыя сталёвыя восы.

Кляпаньне цягнулася да заходу сонца, да цёмнага; урэзалася ў нетры ночы, дасягнула поўначы і, праўда, зацішаным голасам, але падляцела на спатканьне ўсходу сонца. І было яму вітаньнем, і было разам маршам для касцоў, якія з расою, якая нібы вытварылася з гучных мільённых удараў малаткоў, пашлі на свае палоскі.

Так, касцы амаль што ня спалі. Чуць завязаўся ў небе золак, яны паўзьнімаліся з пасьцелі, зарухалі, забегалі… У белыя торбачкі ўлажылі прыгатаванае жонкамі і мацеркамі сьнеданьне. У спалосканыя баклажкі нацадзілі халоднае, чыстае вады. Перакрыжаваліся, мэрам рыцары, зброяю, ядою і трункам. І, як тыя-ж рыцары, у роўна-белым зрэбным палатне з косамі, адбітымі да бляску, адточанымі да брытвы, уснашчанымі мянтушкамі, пашнуравалі сьценкамі і дарожкамі, сьцежкамі і межамі ў бок хвойніку. Шнуравалі, а сьвятло ярчэла, золак разгараўся: у першых — серабрыліся на косах джалы, а ў чародных — чырванелі. Першыя адзначалі касьсямі косыя крыжы на ўзрошанай траве, а апошнія не падмочвалі і ног. Але к усходу, калі над хвойнікам спыхнуў крывяны пажар праменьняў і вярхоўя стройных хвой абярнуліся голкамі ў бок выглядаючага сонца, і апошні касец змоўк, перабег прагон ад Сілцоў да паплавоў і стаў у новы шэраг, у шэраг на работу.

Тым-жа зьяднаным гмахам, які выцінаў музыку кляпаньня, захапіліся касцы ў касьбе. Так плывуць рыбакі на доўгім, лёг-