Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/285

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Можа з сотню перабраў. Зьвіняць добра… Ды ліха іх бяры, на касавіцу хопіць. Ня ўлезеш-жа ў сярэдзіну!

— Пэўна. Толькі і бяды…

— Толькі і бяды! Чаму-ж ты гаворыш так? Цудны які! Гэта-ж грошы каштуе! А дзе ты іх набярэшся, калі пачнеш выкідаць… — уставіла Саламея.

Хведара заўзяло:

— То хай-бы сама пашла і купіла! Ушчуваць можаш, нябось, а самой зрабіць — няздатна.

Сёмка заспакоіў бацькоў.

Пагутарыўшы яшчэ пра сенакос, як і што прыдабыць яго з боку дзесяціну-другую, сям’я скончыла вячэру і разышлася спаць. Было ўжо поўнач.


VI

СІЛКАЎЦЫ ПАЧАЛІ КАСАВІЦУ за чатыры дні да Пётры. Пагода якраз устаялася і абяцала працягнуцца надалей… Гэта спрыяла касавіцы і нельга было адкладаць. Тым болей у гэтым годзе швыдка пасьпявала жыта. За якіх тыдні паўтары пасьля Пятра магло наскочыць жніво.

Ужо дзён за два перад выхадам на паплавы пачалася падгатоўка: сілкаўцы зарухалі каля гумен, каля кос, каля вазоў. Хто цягнуў з лесу жэрдзе для стаўбоў, хто ўвіхаўся з сухастоінаю-ялінаю, апрацоўваючы яе на рубель, хто строіў касьсё, хто майстраваў да парогу ці да калодкі бабку. А з полудня перад днём касавіцы, пашло агульнае, дружнае, як па згаворы, кляпаньне кос. Перш рэдкія нясьмелыя стукі паляцелі з аднаго двара, адгукваючыся праз вуліцу ў другім, а пасьля часьцей і часьцей, пераскакваючы з двара на двор, з вуліцы на вуліцу пакаціліся яны срэбным шротам усьцяж вуліц, праз гароды і сады, па ўсім мястэчку. Зазьвінелі тысячамі неразрыўных, перабойных удараў, зьліліся ў густыя пацёкі зьяднанага пагоджанага пяяньня. Мэрам-бы па нечым вяленьні іх стальны перапеў выліваў магутныя мэлёдыі працоўнае сымфоніі.

Час-ад-часу, папераменна, неабачнаю хваляю пералівалася ўдоўжкі і ўшыркі лёгкае ападаньне гукаў траскатні, каб зараз-жа аддацца новым уздымам. Праз гадзіну, калі стук увашоў у роўнавагу, ён, здавалася, зьліўся ў адну суцэльную