Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/283

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ат, дзядзька, часамі і ня гэтак! — не згадзіўся Віктар: — вы кажаце — ніхто вас не чапае? А сапраўды кожны дробны начальнік мае ўласьць над вамі. Вураднік, старшыня, сотнік — каму ня цяжка — кожны мае права паркануць вас. Гэта толькі лічыцца — вольны… А бывае ў горадзе — так добра нападзеш на работу, што можна махнуць рукою на ўсё іншае. Едуць-жа бяз жаднага рамясла і жывуць… ды яшчэ як жывуць! Хоць-бы ўзяць Рыгора: які ён вельмі быў рамясьнік — а, бачце, так падвучыўся, што зараз лічыцца лепшым спецыялістам.

— Або ты ведаеш? — перабіла Саламея.

— Ды не, братка, Сёмку няма чаго зарыцца на горад. Я-б і не перашкодзіў яму, нічога, але трэба праўду казаць…

Хведар матнуў рукою і вярнуўся на лаўку. Прынялася зноў за кінутую работу Саламея. Хлопцы пераглянуліся між сабою і некі час памаўчалі. Сроль паглядзеў у вакно і паказаў на нешта Віктару. Перашапнуліся.

Пасьля Сёмка знарушыў маўчанку.

— Ай, яно-та нам і ў горадзе кепска, дый тут ня лепш. Каб ужо сапраўды тая гаспадарка, а то сорам сказаць. Часам падумаеш-падумаеш — і, здаецца, кінуў-бы яе ды зьбег-бы куды- небудзь. Сьлёзы — ня жыцьцё. Каб ня верыў у будучыну — ня варта было-б і жыць…

— Дый што ты, сынок, кажаш! Не грашы яшчэ за сваё жыцьцё. Вунь як жыў з мацераю, пакуль агораў гэту зямлю! Хлеба ў хаце ня было, абадранымі хадзілі. А прыходзілася маўчаць, — каму-ж паскарадзіцца?..

— Эх, дзядзька, — умяшаўся Сроль: — у тым уся бяда, што вы маўчалі. А мы ўжо ня думаем маўчаць. І каб павясьці іншае жыцьцё — дык езьдзім па гарадох, вучымся, як адвыкнуць ад маўчанкі.

Хверад падняў вочы і некалькі хвілін пільна паглядзеў на Сроля. Пасьля спагадліва выказаўся:

— Што-ж, зычу посьпеху. Ці-ж я супроць гэтага што маю? Ніколі. Вучэцеся жыць іначай — можа што і выйдзе, але… ласьне ўся навука ў горадзе? Адны няхай тут, а другія — там. Бо калі і перайначваць — то з адным горадам не патрапіць…

Саламея адышлася з мыцельінку да печы і завіхнулася ў качэргах.