Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/271

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

леньне Рыгора Ганнаю, то глыбіня Зосінай трагэдыі на многа павялічвалася.

Сёмка бачыў гэта так яскрава, як свайго каня, што клыпаў уперадзе, як зорку, што міргала над маладым бярэзьнікам, — і шкадаваў Зосю. Шкадаваў уразіць яе самалюб’е хоць адным намёкам на крохкасьць далейшых іх адносін з Рыгорам. Нават сам цярпеў ад таго павароту спраў, які пхаў Зосю ў Берагаў абдым. Сёмку па яго шчырасьці верылася да апошняга часу, што тыя некалькі дзяўчат-мяшчанак, з якімі доўгі час яму з Рыгорам, з Пятрусём даводзілася гуляць, а гуляючы ўплываць на іх сьвядомасьць, — што гэтыя дзяўчаты выхаваюцца пад іх уплывам у іншыя, больш чыстыя ад паслояў мяшчанскае бросьні натуры, злучаць сябе з імі і пакажуць прыклад новае сям’і, новых абставін у сямейных адносінах. Раней малявалася гэта Сёмку ў ружовых хварбах і чакалася моманту першай спробы ажыцьцявіць крылатыя пляны. Колькі было сяброўскай гутаркі на гэту тэму! Якою ідыліяй патыхала!.. А тота-ж — вось як. Падыходзіць момант — і ўсё рушыцца… Сёмка бачыць гэта перад сабою, а пасобціь ня можа, і толькі мае самаўцеху, што цяжкія абставіны. «Якая ўсё-ж крыўда!» І ў Сёмкі не паднімаўся язык на гутарку — хацелася маўчаць і ня раніць Зосінае душы рознымі абяцанкамі. «Пацешыў крыху — і будзе з яе. Хай памарыць аб шчасьлівых хвілінах». Ён здаволіўся, што Зося сапраўды аддалася розным перадумам мінулага і маўчала. Вось, вось яны даедуць да мястэчка і зусім перарвуць гутарку, бескарысную, бязгрунтоўную.

Ужо ім у вочы забліскалі рэдкія агоньчыкі з вокан хат, ужо пачуўся клапатлівы скрып варот, пярэгукі па дварох, перадсонны рык гавяды. Ужо конь пачуў блізкасьць адпачынку і зарагатаў прывітаньне мястэчку.

Моўчкі даехалі да платоў вулачкі, кудэю Сёмка накіраваў каня, мінулі першае гумно.

Зося агледзелася і прамовіла:

— Чаму ты сюдэю едзеш?

— Ды, вось, хачу каня напаіць.

— Чакай, я зьлезу.

— Чаму?

Зося не сказала. Але Сёмка дагадаўся, што яна не хацела, каб Васіль Бераг ці яго маці ўгледзелі, што яна з ім едзе.