Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/269

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Ці не адкрыўся толькі Рыгор Сёмку?» падумала нерашуча Зося і няўпрыкмет паглядзела на яго. «Няўжо ён утоіць? Няўжо не прагаворыцца? Няўжо астанецца ўсё ўтайне?»

Зосі задрэнчыла вызваць Сёмку на гутарку. Як найхутчэй, каб пасьпець хоць што-кольвек пачуць, пакуль даедуць да мястэчка. Яна заварушылася на сядзеньні, некалькі разоў глыбока ўздыхнула, павярцела галавою і стала перад пытаньнем — з чаго-ж пачаць? Ласьне раптам, столькі памаўчаўшы, ёмка зачапіць Рыгора? Што падумае Сёмка? Ці ня ўгледзіць яе слабасьць?

Каб гэта сам Сёмка зачапіў гэта пытаньне! Яна прагна сачыла за ім, заглядала ўкрадкаю ў яго твар, чакала. Але ён маўчаў, мэрам назнарок таксама чакаючы, што скажа яна.

Так праехалі з поўганоў.

Зося, нарэшце, не сьцярпела.

— Сёмка! — раптам аклікнула яна, — хоць-бы ты расказаў…

І сумелася, не дасказаўшы.

— Аб чым? — запытаў Сёмка, дагадваючыся аб Зосіных думках.

Сёмка ўсьміхнуўся.

— Ехалі добра… Была цёплая ноч… Гэткая панавала ноч, што хацелася пяяць ды думаць… аб вас.

— Ты жартуеш, Сёмка! — не здаволілася Зося і працягла мятліцаю па яго твары.

— Ды аб тым, як вы ехалі з Рыгорам у Ліцк.

— А цябе гэта цікавіць?

— Пытаю — раскажы.

— Я кажу праўду, я ня люблю жартаваць… Рыгор праз усю дарогу гаварыў аб табе…

— Не жартуй, Сёмка! — перабіла Зося, а ў самое так і зацюкала радасьцю сэрца. Нявыказнае ўміленьне разьлілося па ўсёй істоце і дзяўчыне стала добранька-добранька.

— Што-ты ўшалопала.

— Я думаю, што калі ды ўспамінаў мяне Рыгор, то толькі ліхам.

— Каб мне такога ліха жадалі мае ворагі…

Гэты сказ паказаўся для Зосі сур’ёзным, і прыемнае пачуцьцё ўвераньней завалодала ёю. Яна пачула, што вось-вось заплача ад шчасьця. І яшчэ раз выспрабавала Сёмку: