Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/233

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

працягне чаравік або даручыць занясьці пакет. Гэтакіх усё-ж трапляецца некая лічба — і іх умела пазнаюць і пасыльныя, і ваксоўшчыкі абутку. Глядзіш — то адзін, то другі на вачох вядуць сваю справу. Таго-ж чыну і таварышы іх — газэтчыкі: на кожным рагу вуліцы сустрачалі яны Рыгора, прапануючы навязчыва сталічныя і мясцовыя газэты. Многія з праходжых з зайздрасьцю пазіралі ў вялікія, чыста выцертыя шыбы магазына, косячы ачыма або на хвілю-другую супыняючыся пры акне.

Прамінуўшы некалыкі вуліц і перавулкаў, Рыгор, нарэшце, апынуўся на Ўзьбярэжнай.

З Дзьвіны нясло прыемным халадком і водгукам самавітага рэчнага жыцьця. Ня гледзячы на ціхую пагоду, Дзьвіна паважна ганяла шэрагі нявысокіх рэзвых хваль. У іх пералівах прыгожа гулялі празрыстыя пасмы праменьня, зацяняючыся ў спадзе і асьвятляючыся на сьпінках хібкоў. Дробныя пырскі вады блішчастым галёнам рассыпаліся над вадою, як-бы хапаючы сонечнае сьвятло і ўносячы яго ў халодныя глыбіні вады. Кожны сувой хваль вачавідкі вынікаў пасярэдзіне рэчкі, паціху раскалыхваўся і па раз намечанай дарозе накіроўваўся касяком к гранітным берагам. Дашоўшы да берагу, шлёпаўся ў яго і разьбіваўся, уступаючы месца новаму валу. У тых мясцох, дзе прарэзвалі Дзьвіну параходзікі і параходы, уздымаўся скрутак вады, калыхаўся з напружанай сілай і ў выглядзе казачнага чудзішча нёсься за сваім радзімцам-параходам. На спатканьне ім з розных канцоў сьпяшылі рэзвыя чаўнакі, гострымі лычамі ўзьбраючыся на высокія хібы і строма спадаючы з іх. З шырокіх памостаў, якія складаліся з процьмы плытоў, разносіліся над рэчкаю рэзвыя выгукі і сьмех плытнікаў.

Рыгор на некі час прыпыніўся на беразе, паглядзеў ва ўсе бакі Дзьвіны і паціху рушыў налева, у бок заводу, які агромністым зданьнем высіўся над вадою рэчкі, паднімаючы свае коміны на ўзровень гострых шпіцаў высокіх кірхаў. Чорныя згусты атрутнага смуродлівага дыму камякамі вырываліся з шырокіх лёх каміноў і брудным шляхам прасьціраліся над дахамі дамоў і над чыстаю вадою Дзьвіны. Час-ад-часу Рыгор адрываўся і ачыма, і думкамі ад прастораў рэчкі і пераносіўся да заводзкіх карпусоў. Перад ім выразна вымалёўваўся рэзкі