Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб хутчэй паказаўся яго трамвай, каб раней папасьці дадому, запёрціся ў сваёй каморцы і аднаму ў ёй грунтоўна пераглядзець перажытыя за час пабыўкі ўражаньні. Трэба-ж абмеркаваць усё, перадумаць, перацаніць і ведаць, як і што пакіравацца далей. Ад нецярплівасьці Рыгор ня мог спакойліва стаяць на адным месцы.

Нарэшце паказаўся яго нумар трамваю. Рыгор спрытна схапіў рэчы і ўзьлез на заднюю пляцоўку задняга вагону, прытуліўся да сьценкі і задаволена ўздыхнуў.


II

ПРАЗ ГАДЗІНУ РЫГОР БЫЎ ДОМА, у сваёй каморцы, якая сустрэла яго гэткай-жа, ні на каліва нязьмененай, якою ён яе аставіў. Стаялі ні на крок неперастаўленымі тры крэслы — адно каля невялічкага століка ў правым кутку, адно — каля надворнае сьцяны, трэцьцяе — каля тыльнае; стары поўаблезлы ложак, засланы паношанаю коўдраю, з невялічкаю падушкаю на ёй — выглядаў прыросшым; вісела некалькі фототыпных і літаграфскіх малюнкаў, адлісьненых з вобразаў мастака Айвазоўскага, запыленых і аблезлых ад сонца. Тулілася ў правым кутку ад уваходу невялічкая шафа, а супроць яе, у другім кутку, умывальнік. На століку ляжалі ў тым-жа парадку, у якім іх пакінуў Рыгор, два нявысокіх стосікі кніжак і між іх некалькі сшыткаў паперы.

Сьпёртае, душнае паветра абдало Рыгора, і ён пасьпяшыў адчыніць акно; сеў і заглядзеўся на двор. З-за сьцен будынкаў бурліваю хваляю даносіўся да яго запіхаючы гарадзкі шолам; праменьне ліхтароў асьвятляла цёмнае неба і перакідалася на двор. Цёплая пагода, напаліўшы днём каменьні бруку і сьцены муроў, зараз павявала душным паветрам, якое ні каліва не астуджала Рыгора.

Адпачыўшы крыху, Рыгор падняўся з крэсла і пачаў тупаць па пакоі. Міжвольна паўсталі думкі — ціша і адзінокасьць патваралі ім, — і Рыгор аддаўся раздумам. Выразна, як у кінематографе, адзін за другім, пачалі прамігаць нядаўна перажытыя ім моманты. Вось Сілцы, хатка, маці, таварышы, цёплая стрэча з імі, інформаваньне аб прыватным жыцьці, гулянкі. А далей — спатканьне з Зосяю, Хвойнік, зелень і, нарэшце, пе-