Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тыдзень ён дзьве-тры ночы праводзіў у дарозе, часта вейкаю не маргнуўшы. А заўсёды быў навярэджан, складаючы і накладаючы паклажу. Доўгія халодныя асеньнія ночы, ночы зімнія — сьнег, завея — трэба было праз ўсю дарогу або сядзець на возе або ісьці за возам пехам. А цяпер? Што й казаць — куды там да сну!

Рыгор разглядаў у змроку аднакія прыземістыя, абсаджаныя садкамі хаткі, студні траха не ля кожнае з іх. А калі Сёмка прыпыіў каня пры тэй самай студні, ля якой падводчыкі паілі коняй, ён зьлез з возу і першым пачаў гутарку з падводчыкамі.

— Вы адкуль будзеце? — запытаў Рыгор аднаго з іх.

— Мы круглявецкія; на кірмашы былі ў Сталеве.

— Вялікі кірмаш быў?

— Добры кірмаш.

Падводчыкі запыталі ў Рыгора, каторая гадзіна і, калі ён сказаў, надаўгад, што ўжо за адзінанцаць перашло, яны перагаварыліся між сабой і сьпешна ўселіся на вазы.

— Як дарога на Сілцы? — пагнаўшы коні, запыталі падводчыкі.

— Добрая, — адказаў Сёмка: — а ўперадзе як?

— Нічога, можна ехаць: падсохла. Дабранач!

— Дабранач!

Адна за аднэю трое хурманак загрукацелі ўсьцяж вёскі.

— Вось хто жыве, — абярнуўся Сёмка да Рыгора, поячы каня: — галёкаюць па сьвеце і абманваюць людзей.

— Так, перакупства — самы непаважны занятак: займаздароў людзі трацяць час, абаманваючы даверных.

— Але, згадзіся, Рыгор, што і на гэта трэба мець здольнасьць. Гэта пракідкія хлопцы…

— Вядома: трэба набіць рукі і навярцець розум. Ёсьць многа розных марнатраўцаў, якіх нам трэба карміць сваёю працаю: і тых, што намі кіруюць, і тых, хто нас абманвае, і тых, якія за нашу працу для іх нават людзьмі нас ня лічаць. Шмат трэба перабудовы. Як ты думаеш, калі мы з гэтым управімся? Я думаю, што ня так скора. Га?

Рыгор усьміхнуўся.

— Вядома, што ня так скора; трэба многа патуг, сілы і змаганьня палажыць.