Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пятрусь упікнуў таварыша ў маладушшы, і той у момант аддзяліўся ад іх і паскорана накіраваў у бок пачутага стуку. Але яны не пасьпелі перакінуцца сказамі, як Сёмка ўжо стаяў каля іх.

— Ну? — справіўся Рыгор.

— Твой супарат вышаў ад Прыдатных.

— Бераг? — праверыў Пятрусь.

— А які ж чорт… Ды, пэўна, п’янаваты, бо пашоў у’ючы абаранкі… Прапала, браток, Зося… — пацьвіліўся Сёмка з Рыгорам і разьвёў жарт з разухабістым сьмехам.

— Што ж, памяном, калі так…

І, памаўчаўшы, дадаў:

— Тут справа не у каханьні, браткі, а ў ратунку Зосі, як чалавека.

— Ведаем, — упэўніў Сёмка за дваіх: — Ды ужо позна.

Усілілі птушку, як мае быць; згаварыліся на вясельлі, бачыце.

— Нават? — пацікавіўся Рыгор.

— А ці-ж доўга, умеючы!

— Астаюцца, значыць, памінкі…

Ужо над хвойнікам займаўся золак, калі яны, разьвітаўшыся, накіравалі ў тры бакі, кожны да свае хаты.


II

ВЯЛІКУЮ ДОЛЮ ВНЫ за тое, што Прыдатны гасьцінна і ласкава сустрэў сватоў, Рыгор гатоў быў ускласьці на Зосю; самому сабе, дзяўчатам і таварышам — ён адкрыта наракаў на яе.

У гэтым, аднак, Рыгор перасаляў. Зося калі і была вінавата, то толькі у сваёй бязмоцнасьці папярашкодзіць замахам Берагоў. Западозрыць-жа яе у папушчэньні, або ў спачуваньні бацькаўскім намерам не магло быць і думкі. Зося сама мучылася, бачачы разьведзеныя вакол сябе інтрыгі, і не знаходзячы ў сабе магчымасьцяй іх перапыніць… На заўтра, з самае раніцы, скора яе разбудзілі. Зося мэрам няпрытомная, з апутаным цяжкаю нудою целам, мо’ цэлую гадзіну то і рабіла, што толькі тупала з хаты у сенцы, то з сянец у хату. Было ніякавата глядзець на яе: асавелыя, запаўшыя глыбока вочы, смуглы узрок, авяўшыя зьбялеўшыя шчокі. Бралася за работу, а работа выпадала з рук, не рабілася. Нават гаварыць ёй было цяжка і толькі на настойныя, па некалькі разоў пераказаныя запытаньні бацькі ці ма-