Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раніцы), Васілю сьніліся нейкія страшныя, цудоўныя і нез’ясьнёнатрывожныя сны. Здавалася, што ён цягацца дзесь у вялікім і чужым яму горадзе, босым і абарваным. Галодным, здэцца, ходзіць па вуліцах, усыпаных добра адзетымі людзьмі, якія, нібы адзін чалавек, не прамінуць, каб не паглядзець на яго і сплюнуць. Уперадзе не наглядалася ніякага прыстанішча і балючыя думкі рэзалі нутро. Вось ён ужо рашыў ісьці туды, у фабрычную палавіну гораду, на высокі мост, каб кінуцца з яго ў ваду і ў адзін момант расчытацца з усімі мукамі жыцьця. Рашыў і пашоў. І толькі гэта ён пачаў набліжацца да мосту, як раптоўна, мэрам з зямлі, стаў перад ім Рыгор і загаварыў: «Куды ідзеш? Чаго ты тут?» — але ён так спужаўся, што заплюшчыў вочы і толькі цішком праказаў: — «я ўмру бяз прытулку і з голаду». — «Што ты надумаў, хлопец! Хадзем да мяне!» — здаецца праказаў Рыгор і павёў яго нейкімі глухімі вулкамі да сябе. Васілю было сорамна, а Рыгор спакойліва ішоў сваёю дарогаю і вёў Васіля. Потым, здаецца, раптам, на адной з доўгіх і чыстых вуліц яны павярнулі ў двор, дзе і ўвайшлі ў белы мураваны дом, Рыгор правёў яго ў багата ўбраную кватэру, пасадзіў, здаецца, за стол і пачаў частаваць адмысловаю ядою, якое ён і ў вочы ня бачыў, дарма што слыў багацеем. Васіль, здаецца, са смакам прыняўся за яду, ажно пена цякла з губ. Тым часам, Рыгор кудысь выйшаў, прабыў ня болей хвіліны і прынёс з сабою чысты і яшчэ цэлы гарнітур і шапку. Даючы Васілю, праказаў: «Апраніся ды едзь да дому, а то там цябе ўжо жывым пахавалі і ўсё дабро прысвоілі чужыя людзі… Вось яшчэ на дарогу пяць рублёў грошы». Пры гэтых яго словах, здавалася далей, з суседняе каморкі ўбегла Зося, вясёлая і чырвоная маладзіца і, убачыўшы Васіля, палахліва крыкнула: «Ой, чаго-ж ён тут, гэты Бераг?»

Ад гэтага крыку Васіль прачнуўся і пачуў, як у яго нутру штось цяжкае і ліпкае пацяглося па сэрцу. Перад вачыма яшчэ доўга ня гінулі сьвежыя адбіткі вузкіх вуліц, таго дому і кватэры, у якія завёў у тым горадзе Рыгор, самога Рыгора і Зосі.

«Фу, ты! Згінь да прападзі! І спляцецца ліха ведае што!» праказаў ён сам сабе, працёр вочы і падняўся з пасьцелі.

— Уставай ды мыйся, сынок, будзем цёплыя блінцы есьці! — пазвала Васіля маці, нырполячыся са скавародамі ў печы.

— Ды я такі ўстаю… Ах, на яго ліха!..

— Што, што такое? — запытала Тадося.

— Да я сон нейкі гадкі сьніў, — адказаў Васіль.