Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

можнае верховіны мястэчка і воласьці і, апіраючыся на гэта, бярог дачку ад уплываў «дэмокрацкіх» думак, ад знаёмства яе з падобнымі Рыгору, хлопцамі. Берагі — то была мэта Прыдатных, да якое яны імкнуліся з вырашэньнем Зосінага лёсу… Рыгор гэта разумеў, калі на гэты раз перайшлі ў гутарцы з Зосей на іншую тэму.

— Не сярдуеш?

— Не, нічуткі.

— Дамоў не сьпяшыш?

— І ня думаю.

— І есьці ня хочаш?

— Не… Не клапаціся… Можа ты што задумаў?

— Я не, не!.. Мне міла тут з табою…

— Каб то была праўда!

— Якраз яна і ёсьць тут.

Зося шчыльна прытулілася к Рыгору і шчыра яго пацалавала ў шчаку.

— Мне-б не хацелася думаць, што ты назаўсёды астанешся ў Сілцох, але…

— Не-э-э, не… гэтага ня будзя-а-а-а, — сьцешыла сябе і Рыгора разам Зося і замёрла ў бязвольнай утоме.

Рыгор абгарнуў яе абедзьвюма рукамі, шчыльна прытуліўся к ёй і засаб некалькі раз пацалаваў яе; пацалаваў і пачуў, нібы цэлы келіх пахучага, найсалодшага мёду з-пад маладых пчол чыясь небачная рука ўліла ў яго рот, адкуль ён, растаўшы на віно, раптоўна разьліўся па ўсім яго целе, ад галавы да самых пят, і нейкім прыятным, тонкім і вострым хмелем ускружыў яго голаў, задранцьвіў усю істоту… Толькі сэрца ня мог спыніць, і яно білася ў пасьпешным перацюку.

— На, вазьмі ад мяне, што толькі табе патрэбна, — з заплюшчанымі вачыма і бясьсільна схінуўшаю галавою, путанаю моваю праказала Зося, і ў прыятнай сударзе спусьцілася з Рыгоравых калень на мураўку, дзе расьцягнулася ва ўсю даўжыню свае пекнае стройнае постаці… Бязвольныя рукі яе ляглі між бакоў і выразнымі абрысамі абмаляваліся пукатыя грудзі, высока падымаючыся ад глыбокага роўнага сопу…

Рыгор на хвілю, нібы сумеўшыся ад нейкага раптоўнага, дзіцячага сораму, быццам замёр, застыў: безразборная міна яго твару, пасавелыя вочы, вяласьць рук казалі аб тым, што ён бязволен, у чыіх-то руках… Але мігам перамяніў настрой і вы-