Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ой, пакінь, Рыгор, гэтак казаць. Няўжо-ж яны, ты думаеш, мяне не шкадуюць, або ня любяць. Яны і шкадуюць мяне і любяць, але ў іх гэта пасвойму выходзе.

— Пакінь, пакінь, Зося. Гэта ня любоў, не шанаваньне, калі чалавек занявольваецца, калі падсякаюцца яго хаценьні, мардуюцца жаданьні… Табе здаецца, што яны цябе забясьпечыць хочуць, калі шукаюць нейкае грашовае славы ды багацьця. Ой, не! Вельмі многа абмылішся, калі так думаць будзеш. Гэтым цябе хочуць прынудзіць астацца на тым мейсцы, на яком яны стаяць, зьнішчыць пазывы твайго сэрца… Ты бачыш нешта завабнае, вялікае перад сабою, твае нутро рвецца да яго, а іх ліпкія рукі стрымліваюць, ня пускаюць.

— А ўсё-ткі, як сабе не кажы, а мне дужа трудна зрабіць так, як ты радзіш: кінуць бацькоў і ехаць ад іх у горад, — адкрылася Зося, падмацаваўшы свае словы кіўком галавы.

— Чаму так?

— Ня ведаю, чаму… Не хватае ні то сьмеласьці, ні то адвагі, чагось-то не хватае, і я баюся пайсьці на гэта. Ты — ты другое дзела: ты мужчына, ты вольны і сьмелы.

— Пераказваю, колькі і дзяўчат ёсьць такіх!

— Можа, але многа меней чымсь мужчын…

Рыгору няцікаўным паказалася далей гаварыць аб гэным. Ён бачыў, што ў Зосі перамагае сумненьне над рашучасьцю і што яшчэ многа разоў давядзецца падбадзёрваць яе падобнымі сёньнешняй гутаркамі.

Рыгор заўважаў, што гэткія гутаркі маюць свой дадатны бок і моцна ўплываюць на Зосю. Але занадта глыбока ўрасла яна ў асяродзьдзе цьвілое мяшчанскасьці, у балота кутніцкага самадурства і ганарлівасьці. «Бацькава воля» — гэта разуменьне, якое перадаецца ў іх сям’і з пакаленьня ў пакаленьня, як моралы сваяасаблівага дзедзіцкага домастроеўскага ладу, убітага бацькамі і ў Зосіну голаў. Яе, здаецца, і нігіліскі тон у гутарках з Рыгорам, але зусім нявольны ад націску бацькоўскага выхаваньня. Зацятая абярэжніца родавых нахілаў, Зосіна маці многа пастаралася над тым, каб зрабіць з свае дачкі верную і непахісную сваю пасьлядоўку. Бацька-ж браў сваім пахаджэньнем, якое ён хітра абгрунтоўваў на падвалінах заможніцкай гаспадаркі. Ён старанна захоўваў складзеную доўгімі гадамі шляхам розных прадпрыемстваў сваю гаспадарчую прывілейнасьць. Мікола меў руку старшыны і папа, чуў прыхільнасьць з боку за-