Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вёрткага і прыгожага зьвярка, а потым захацеў спужаць вавёрку і сагнаць з хваіны; ён схапіў з галавы капялюш і размахнуўся, але вавёрка і вокам не павяла, толькі хутка абкруцілася на вакола сябе.

— А каб ты здохла! — вылаяўся Рыгор і нагнуўся за аскабалкам.

— Ды пакінь. Няхай сабе гуляе ціха, — разуважыла Зося: — хадзем далей.

Рыгор яшчэ раз махнуў капялюшом, крыкнуў: агу! і яны сыйшлі са сьценкі…

Недалёка напалі на круглую зялёную прагаліну і спыніліся.

— Вось тут трэба прысесьці, — запрапанавала Зося.

— Давай спынімся, — згадзіўся Рыгор і пры гэтым зьняў з рукі жакетку, падабраў ля маладзенькай бярозкі, у цяньку, лепшую мясьцінку і разаслаў яе.

Зося першаю кінулася на землю і прылягла, падпёршы рукою правую шчаку. Рыгор-жа дастаў ралку бярозы, адламаў ад яе віціну і паважна апусьціўся на жакетку побач з Зосяю.

— Вось тут нас дык ужо, каб і хацеў, ніхто ня нойдзе, — сказаў ён: — што хочаш, тое і рабі, — дабавіў у сьлед за сказаным і ласкава паглядзеў на Зосю.

— Ці-ж мы зладзеі, што што-небудзь благое рабіць будзем? Ня праўда, Рыгору?

— Вядома, што так… Я-ж на гэта ня хіліў… Я меў у воку лес, яго прыроднае хараство… чаго, жывучы ў горадзе, бывае абмаль…

— І ў Рызе таксама?

— І ў Рызе… Зразумела, што не для ўсіх. Рыга, якраз, у сваіх ваколіцах батата зеленьню, але ня часта туды трапіш.

— Чаму! — пацікавілася Зося.

— З-за браку часу… Нашаму брату, ведаеш, даволі працы.

Дзевяць гадзін пры машыне, а прыдзе вечар — трэба і ў бібліотэку зайсьці і газэты праглядзець і з таварышамі па організацыі сустрэцца… Толькі нядзеляй, часамі, вырвеш магчымасьць…

— Выходзіць, па твоему, што ў горадзе нудна?

— Зусім ня выходзіць; ці-ж у адным лесе ўсе пераважнасьці!

— Я разумею, таму і пытаю цябе. Мне, бачыш, цяжка ўявіць сабе, нябачыўшы; але я адчуваю ў сабе нестрыманую прагу па-