Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыгор ішоў папераду, адхіляў гальлё і трымаў ў руках, пакуль пройдзе Зося, потым выпускаў яго, а сам ізноў забягаў наўперад. Гальлё, вырваўшыся з Рыгаравых рук, як сталёвая пружына, старалася ўцячы на звычайнае мейсца і толькі гудзела…

Прайшоўшы ганоў з двое гушчарнікам, яны саўсім нечакана для сябе, упёрліся ў Крывое балота, густа абросшае з берагоў высокаю асакою і рэдкімі кустамі стырчкаватае блішчастае ракіты.

Яны спыніліся і агледзілі яго, як ёсьць, і ўздоўж і ўшыр; балота цягнулася ўперад ганоў са трое і заварочвала вузкім канцом у левы бок, дзе хавалася між кустоў. Абыйсьці яго з гэтага боку ня трэба было і думаць, і яны павярнулі направа. Ганоў у двух ад балота паказалася роўненькая, як струнка, заросшая руцяною мягкаю мураўкаю, прыгожая сьценка; адзін канец яе выходзіў на граніцу Хвойніку і ўпіраўся ў жытні палетак. Калі-б паглядзець уздоўж — то здавалася — то ня сьценка, а вялікая труба, знарок некім праложаная праз лес. Другі канец сьценкі ўпіраўся ў малады сьветла-зялёны ад вырасшых на некалькі карчоў пупінкаў, густы елынік.

У версе-ж кароны старых хвой, сходзячыся з двух бакоў сьценкі, спляталі жывы полаг; але гэты полаг быў ня зусім густы, бо праз яго прабівалася праменьне сонца, як праз вялізарную тарку, ці рэшата, і рэзвымі мігатлівымі зайчыкамі туляла па зялёным махрастым уборы. А калі было прыгледзіцца чутку пільней, падняўшы вочы, то відаць было трапятаньне сіняватага паветра, нібы сіта ў млыне. У паветры лёталі матылькі, якія здавалася, і квадранца не маглі спыніцца на адным мейсцы, бо тое-ж трапеткае паветра іх насіла на сабе.

Калі Рыгор з Зосяю, быццам згаварыўшыся і заўчэсьня абдумаўшы, спыніліся на сьценцы і моўчкі, бы заварожаныя, стаялі некалькі хвілін і цешыліся пекнасьцю прыроды, якую многа разоў яны ўжо бачылі паасобку і тры, і пяць гадоў таму назад, якраз над імі, на тоўстай, але крывой хвоі, паказалася вавёрка; яна, бы знарок, набегала на іхнія вочы, саскочыла на самую нізкую галінку і ўзіраючыся на іх пранозьлівымі хітрымі і ў той-жа час мілымі вочкамі, ды верцячы доўгім, як памяло, махрастым хвастом, быццам шпіён, падасланы кім-небудзь, старалася да акуратнасьці разгледзіць як Рыгора так і Зосю, а пасьля пабегчы і расказаць паслаўшаму. Рыгор перш цешыўся з гэнага