Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна была стомлена часткаю ад хады, часткаю ад таго гора, якое гнала яе гэтым гасьцінцам у чужую краіну, далёкую ад роднага месца, знаёмых людзей, да няведамае справы, да няяснага жыцьця.

За плячыма яе вісеў зашчытнага колеру невялічкі ворачак, напоўнены сякімі-такімі рэчамі; у ваднэй руцэ яна трымала сукаваты аблузаны яловы кій, другою-ж вяла за руку свайго сынка Міхалку. Хлопчык стараўся трухаць побач з маткаю, але адставаў, зрываючы між жыта розныя кветачкі. Маланка яго падцягала, азіраючыся раз-по-разу на сынка. Міхалка ўвесь час ня сьціхаў лепятаць, закідаючы мацеру рознымі пытаннямі.

Маланка неахвотна адказвала сынку, а толькі час-ад-часу пытала ад сябе:

— А можа ты есьці хочаш, Міхалка?

Але Міхалка пра яду нібы забыў, а гаварыў зусім аб другім.

— Стаміўся, пэўна, нябожа мой?

І сказаўшы, спогадна азіралася на сваё дзіця, шэпчучы сабе: «Ці дойдзем мы да якое мэты?»

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

— Адпачынем, сынок, — праказала Маланка да сынка, параўняўшыся з невялічкай, густа-заросшай паплавінкай, якая ўдавалася шырокім паўкругам у густое жыта.

Хлопчык нічога не адказаў, як-бы ня чуючы мацерынага запытаньня.

Тады Маланка моўчкі зьвярнула з гасьцінца, узышла на паплавінку і прысела. Міхалка спакойна спыніўся каля яе. Маланка зьняла з плеч ворак, расьцягнула зашмарг, дастала акрайчык хлеба і два кусочкі сыру, разлажыла гэта на траве і абярнулася да хлопчыка:

— На, еж, Міхалка!

Міхалка прагна прыняўся есьці. Маланка ела марудна, раздумваючы: «Колькі хлеба! Які ўраджай у гэтым годзе! Нівы і нівы — бясконца! Спакойнае, стомленае ад цяжару, жыта міла ўсьміхаецца тваім вачам. А там ужо, глядзі, і жніво