Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гапа не пайшла ў хату, а лягла спаць у сенцах. Лягла і перш задрамала, забыўшыся праз усё. Але праз хвілін дваццаць яна абудзілася і зусім згубіла сон. У голаў хлынулі соткі розных думак і запаланілі яе нашчэнт. Гапа мімаволі, цалкам, нырнула ў іх, перабіраючы адну за другою. Усе гэтыя думкі, як калясо, пачыналіся з надуманай зборні, краталіся розных момантаў яе перажываньняў і канчаліся пусканьнем калка на Людвісю з Кар’ёнам. Спыняючыся на гэтым, Гапа правярала сябе, ці ў праве была зрабіць тое, што зрабіла. «Можа й ня варта было чапаць?» уставала перад ёю пытаньне і чапляла яе за жывое. «Не, гэтага яшчэ мала. Мала таму, што яны знарок насьмяхаюцца з мяне. Я не магу дараваць, каб яна, валацуга гэтая, так нецырымонна, так сьмела пайшла на гэта. Байструк-жа… Байструк!.. Га-а! Так!».

Успомніўшы гэту асабістасьць Людвісінага пахаджэньня, Гапа зразу зарадавалася, як быццам-бы знайшла вернае выйсьце з свайго няпрыемнага становішча. Скучаныя ў адзін клубок цяжкія думкі глыбокай няверы кудысьці адсунуліся, парадзелі; у галаве Гапы стала лягчэй і бадзёрай. Яна перамяніла позу, расьцягнуўшыся ва ўсю доўж, адплюшчыла вочы і сама сабе ўхмыльнулася. «Байструк! Кар’ён таго ня ведае! Бедны, ён пагнаўся за яе пекнатою… А тое, што яна байструк — і ня ведае. Пакаецца — толькі давясьці яго. Заўтра гэта трэ’ будзе зрабіць… Заўтра… Але як? Спыніць і сказаць? Ці паверыць? Думацьме, што я па завідзе наракаю — адвернецца… Ах!». Гапа ўсю ўвагу пакіравала на роздум, як і што ёй будзе зрабіць, каб расказаць Кар’ёну аб Людвісі, хто і што яна. «А вось, — захапіўшыся думкамі, уголас размаўляла яна сама з сабою, — папрашу Тацьцяну, няхай папробуе яна. Ёй ямчэй гэта зрабіць. Заўтра-ж папрашу спаткаць яго і ўсё-ўсенькае расказаць… Цікава, якое ўражаньне гэта зробіць на яго. Заплюецца, пэўна… Ах, цудны які Кар’ён. Папасьмяюся я з цябе, браце, уволю… А ка-