Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аслабелі рукі; выскаўзнутая каробка папала на калясо і зрабіла рэзкі трэск.

Конь рвануўся ўбок, пацягнуўшы брычку і ёю ў плот. Гучны стук разьнёсься па дзядзінцы і аддаўся рэхам за цьвінтаром.

Антось адскочыў убок і перш памкнуўся бегчы, але раптам перадумаў і прытаіўся на месцы.

— Каб ты згарэла! Як назнарок! — вылаяўся ён у дзікім адчаю і праз хвіліну зноў хапіўся за каробку.

У гэты момант зусім недалечка пачуўся лопат бегатні і зычны вокрык:

— Хто-о там? Сто-ой! Стой!

Антось адскочыў ад каробкі, і, зачапіўшыіся за аглоблю, грузна паваліўся на зямлю.