Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/306

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыўся з ёю якісь нечаканы выпадак, душэўныя сударгі ці сумленьне.

— Што з вамі, Акіліна Іванаўна? Што з вамі, галубка?.. — пытаў Цыбулін, сумеўшыся.

Акіліна маўчала, усё больш і больш бязволячыся і апускаючыся на Цыбуліна ўсёю сваёю істотаю, цяжкаю, вогнена-палкаю… Яе губы бязмоцна шавяліліся, штосьці лавілі, рухалі ў нэрвовых сударгах, выпускалі нязьвязныя словы, шэпты…

Цыбулін зразумеў… Як злодзей, вострым зіркам кінуў на адчыненае вакно, пасьля на дзьверы, прыўстаў крыху з крэсла і ёмкім прыёмам тыгра, які хапае сваю здабычу, хапіў Акіліну на рукі і панёс к ложку.

Толькі шэсьць цьвёрдых, частых ступаў прагучэлі ў пустой каморцы, аддаўшыся ў яе чатырох сьценах гулкім рэхам, якое, у свой чарод, зьлілося з апошнім трэскам ложка…

Акіліна ня помніла, што з ёю робіцца — яна згубіла памяць тады, калі яе крануў за руку Цыбулін… Звычайна так бывае ўсягды: памяць працуе ў моманты, калі ў чалавека толькі-што вынікае тое ці іншае жаданьне, і гіне рассудак тады, калі вынікшае жаданьне захапляе сваю афяру цалкам. Акіліна на нейкі час як-бы перамагла свае пазывы, доўга валадаўшыя ёю, як-бы паднялася над імі, але ў рашучыя хвіліны ў яе не хапіла сілы, і яна падалася, абвязволілася. Стала цёсачкай, якая плавае па бурных хвалях, якой залежыць ад чужой волі быць папхнутай на дно, ці выхапленай… Апошняга ня здарылася: Цыбулін падапхнуў, а ня спыніў размах хваль…

Толькі праз хвілін дваццаць, а то й болей, Акіліна агледзелася, як і што з ёю зрабілася. Яна расплюшчыла вочы і паглядзела на вакно. На дварэ было яшчэ відна, але на лісьцях дрэў адбівалася праменьне ўжо пачырванеўшага сонца, апушчанага к заходу. Лісьце не трапяталася, знача на дварэ стаяла сьціш. Лісьце інстынктыўна пацягнула ўстаць, і яна павярнула на каморку, але стрэлася поглядам