Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV

Тымчасам у царкве затрызвонілі. Розназычны гуд званоў выводзіў нейкі царкоўны перапеў, разносячы яго вакола ў ціхім паветры.

Да Антося даходзілі вясёлыя галасы дзяцей, якія гулялі на цьвінтары, бегаючы вакол царквы з агоньчыкамі.

Антося засьвідравала думка аб сваіх дзецях. Ён пакінуў іх дома раздражненымі, расьсерджанымі. А што яшчэ запяюць яны заўтра, калі прачнуцца і замест абяцанай каробкі знойдуць кавалачак чорствага чорнага хлеба? Антось дрыжаў ад жаласьці да Сёмкі і Прузі, і жаданьне пацешыць іх, павесяліць, абурыла яго.

— Я пайду і вазьму… пагляджу, хто багацей. Што яму значыцьме? А я столькі шчасьця прынясу сям’і! Пайду і хутчэй-жа зраблю. Пакуль там, у царкве, ісьціме маленьне, я тут усё абгледжу і зраблю…

Раптам Антось адарваўся з месца і ўподбег кінуўся да папоўскага дзядзінца. Усё яго пачуцьцё сабралася ў адным намеры, вострым і рашучым, які цягнуў Антося саматугам.

Каля брамы Антось спыніўся і яшчэ раз праверыў сябе: «А мо’ я іду насупроць усякім даказам? Чалавек патраціўся, з пачуцьцём радасьці прыехаў на ўсяночную, прывёзшы з сабою каробку, а я раптам вазьму яе… Чалавек выйдзе з царквы, падыйдзе к возу, каб унясьці каробку на цьвінтар, і ня нойдзе. Падумаць адно, што зробіцца з ім? Усё нутро яго перавернецца, мігам згіне радасьць, агорне смутак і помста, чорная, як смутак, на мяне. Я заб’ю прасьветласьць і яшчэ больш растрывожу, самога сябе».

Але гэтыя думкі снавалі як-бы самі сабою. Антосева істота захоплівалася другім: каробка стаяла ў яго ваччу, затуманьвала розум і нястрыманаю сілаю цягнула да сябе. Антось мімавольна правёў рукою па галу брамы, шукаючы клямкі. Не знайшоў. Яго разабрала, і ён з пяць колаў вывеў рукою на гладзі дошак. На шостым хапіўся халоднага жалеза, абмацаў і паціснуў: пачуўся стук. Антось адскочыў і