Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/284

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чаго ён зрабіў у два дні. Рабочыя пасобілі перанесьці печку-чыгунку, пару сталоў, шафу і калыску, дадзеныя для Ложкаў упраўляючым саўхозу. Таксама рабочыя перанясьлі з часовага памяшканьня, дзе спыніўся Ладымер з сям’ёю, яго прывезеныя хатнія рэчы — гэта ў адзін дзень. На другі-ж была падмыта падлога і пабелены сьцены. Аставалася паправіць печ і зашкліць вокны. Гэтага ўжо нельга было выпаўніць сіламі саўхозу, і Ладымер мусіў ехаць у мястэчка Кругі. Але паездку ён ня лічыў перашкодай для перабраньня ў кватэру, і ўжо чацьвертую ноч Ложкі начавалі ў сваім памяшканьні. Часовыя няўдобствы хоць і рупілі яму, усё-ж не маглі адбіцца на патрэбнасьці пачынаць работу па рамонту. Якраз к гэтаму часу павінны былі цесьлі пачаць падбудоўку дзераўляных частак заводу, а чорнарабочыя — ачыстку іх ад пяску й бруду. Таксама пад наглядам Ладымера трэба было нарэзаць дзерава ў лесе і пачаць пілоўку. Адным словам, пуск работы па адбудаваньні заводу цалкам залежаў ад мэханіка Ладымера Ложкі, і ён, Ладымер Ложка, вымушаны быў да яе прыступіць неадкладна.

На чацьверты дзень з дзевятай гадзіны раніцы, выпіўшы, як і ўсе дні, кубак малака, Ладымер ужо быў каля будынку заводу. Усіх рабочых ён узяў на падлік, і з захапленьнем пачаў кіраваць работаю, паказваючы і расказваючы кожнаму цэху рабочых, як і што рабіць. У самога-ж у руках былі сантымэтр, цыркуль і напільнік. Хвіліна ад хвіліны ён сам прырываўся да машын, аглядаў, вымяраў, адкручваў шрубкі.

На абед Ладымер дазваляў сабе толькі паўгадзіны, і ўжо шмат пасьпяваў паўвіхацца, пакуль вярталіся з абеду рабочыя. Гэтыя былі зьдзіўлены павядзеньнем Ладымера і пільна абгаворвалі яго паміж сабою.

Наогул асабістасьць характару Ладымера, як чалавека, і працаздольнага, як работніка, за першыя дні яго прыезду ў Скуплі ўжо былі ведамы ўсяму насяленьню саўхозу. Аб ім заўзята перагаворвалі рабочыя, талкавалі служачыя і шушукалі кабеты. Пэўна, не аставалася бяз прыкрас, што