Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/283

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вошта яно? Акіліна перабірала гэтыя думкі, як пакутніца пацеркі, і балюча хвалявалася. Ладымер вярцеўся каля машыны, як які шворан, як складная яе часьціна, бясьцікаўны да Акілініных перажываньняў, глухі да яе патрабаваньняў, а з боку, як на пружынах, увіваўся малады, элегантны, кіпучы маладосьцю, хвацкі канторшчык Цыбулін. Белы, чысты, з правідловымі рысамі яго твар, квятучая, сакавітая ўхмылка на ім, агністыя, шэрыя вочы, з зіркам, як электрычны бляск, пакірованым на Акіліну, мучылі апошнюю, зьбівалі яе з толку, таўхалі на грэх, на праступак, кроілі сям’ю мячамі маладзічына сэрца. Як хто падсмальваў ёй пяткі ці калоў іголкамі ў бакі — яна вярцелася на месцы, нэрвавала, то апускала, то паднімала вочы, то хмурыла, то чарсьцьвіла твар. Здавалася, пахвільна апускалася, раставала, як сьвечка, завядала, як сарваная рожа. Цыбулін калупаўся ў яе балючым месцы…

— Ладымер, хадзем, нарэшце, дахаты, ужо далёка за паўдня, а ты яшчэ нават не аграшаўся. Ці-ж можна так? Цябе тады ня хопіць і машыны паправіць… Хадзем, — ня стрымалася Акіліна.

Але, калі яе слоў Ладымер не заўважыў, тады Акіліна пераказала іх у большай нэрвовасьці.

Ладымер, аднакава, ня зразу адарваўся ад машын — яшчэ хвілін з пяць папрабаваў розных яе частак, і толькі ўгледзіўшы, што ўсе на дварэ, а ён размаўляе й судзіць сам з сабою, вышаў.

Падзівіўшыся з пагоды, яны разышліся.


VI

Справа з кватэраю ў Ложкаў не зацягнулася: Ладымер уладзіў яе ў тры дні. Назаўтра, пасьля агледзін саўхозу, ён зранку, разам з жонкаю й цешчаю, прыняліся за ўборку сьмецьця і чыстку. У абед Парог падаслаў двух рабочых і сталяра. З апошнім Ладымер умовіўся паправіць рамы ў вокнах, зрабіць перагародкі і некалькі зэдлікаў, палавіну