Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/281

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Парога, — гаспадарства, не падыходзячае да жывёлаводзтва; галоўная продукцыя яго — бульба, з якое і можна рабіць крахмал і гнаць сьпірт. Пры гэтым у вакружнасьці маюцца іншыя саўхозы, менш крэпкія, у якіх таксама знойдзецца шмат бульбы на перагонку. Млын-жа і лесапілка дваяка каштоўны — для абслугоўваньня саўхозу і бліжэйшага сялянства.

Парог вылічыў, што млын дасьць кожны месяц даходу каля трох сотак рублёў, адначасна абслужыўшы сябе. А калі далажыць да гэтага заработак ад вырабу крухмалу і выганкі сьпірту, дык тады атрымаецца яшчэ большая палёгка ў гаспадарстве.

Вылажаныя Парогам думкі «аб прамысловай стацьці» больш за ўсё спадабаліся Ладымеру; калі ён прымеркаваў іх да сваіх плянаў і поглядаў на пасьпешнае разьвіцьцё зямельнае гаспадаркі, дык яны кропка ў кропку супалі. Да гэтага Ладымера, як профэсыяналістага работніка, лісьціла яшчэ і належная ўвага ўпраўляючага да прамысловай галіны гаспадарства. У Ладымера заказлытала клясавае пачуцьцё, гордасьць закаранелага індустрыялісты, чалавека машын, жалеза і дынамікі.

— Вы праўду кажаце, таварыш Парог, саўхозу абавязкова патрэбна апірацца на «прамысловую стацьцю». Ня лішчу вам, а ў вас маецца здольнасьць добрага гаспадара. Я ўжо, прызнацца, чуў аб вас… — прызнаўся Ладымер. — Толькі, памойму, вам ня трэба спыняцца на палове ў справе дасканалага абсталяваньня гэтых трох выглядаў прамысловасьці. Рашылі — даводзьце да канца, я з свайго боку прылажу ўсе стараньні, усе свае веды, каб справа была на працягу году скончана.

Увайшоўшы ў завод, Ладымер, з выглядам знатака дзела, абглядаў машыны зьнізу даверху, бегаў вакол іх, кратаў кожную шрубку, сачыў за ўсімі рыхтункамі. Пры гэтым ён ганіў за нерашчотлівасьць тых, хто так будаваў самы будынак заводу, што не разьлічыў ні месца, ні размаху, ні значнасьці ўсяе справы. Па Ладымераваму, мусіла быць зусім іначай: будынак павінен быў быць пашыраны і падняты яшчэ