Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/280

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Яны пайшлі з залі.

У саду, ідучы напрамкам да паравіка, Парог паказваў на ўстроеныя ім клюмбы кветак, на падчышчаны маліньнік і агрэсьнік; расказваў, як яму прышлося выратоўваць зусім запушчаны сад, які ён пабяліў, паакапваў і падчысьціў ад імху. Гэтым ён абараніў сад ад вусені, што добра адаб’ецца на даходнасьці саўхозу. Па просьбе Акіліны Парог растлумачыў гісторыю аб тым, як зараджаюцца і выгадоўваюцца садовыя жучкі і чарвячкі, дадаўшы пры гэтым тлумачэньні аб іх зьнішчэньні простым спосабам і спосабам культурным.

Усе тлумачэньні і апавяданьні, якія даваў Парог, выліваліся ў стройную, добра завучаную лекцыю, бяз супынак, паважна. Відаць было, што сваю справу ўпраўляючы ведаў добра і шчыра ёю цікавіўся. Гэта падмеціў Ладымер і пачынаў вырабляць у сабе адпаведныя прыхільна-ўшанавальныя адносіны да Парога. Ладымер помніў атэстацыю ўпраўляючага фурманом Гаўрылам і думаў сабе, слухаючы Парога: — а глядзі, стары добра ўмее падмячаць. Сапраўды Парог талковы й дзейны чалавек. Паглядзі ты, усё ведае, шчыра клапоціцца аб гаспадарстве саўхозу, уваходзіць з душою ў кожную рэч. Го, патрэбны савецкай уладзе гэткія людзі, ой, як патрэбны! Іх так мала ёсьць яшчэ, што трэба іх ацэньваць на золата. Значна пераконаны цалкам новай ідэяй дзяржаўнага аднаўленьня. Цікава, комуністы ён ці не? Трэба будзе ў выпадку запытаць… Люблю такіх людзей і высока іх цаню.

Тымчасам яны прайшлі сад і павярнулі да сажалкі. Парог пераказаў ідучым з ім яе маленькую гісторыйку, падкрэсьліўшы карыснасьць сажалак для гаспадарства з розных бакоў. Па яго думцы — сажалкі павінны служыць для культываваньня рыбнага промыслу, што ён ужо апляноўвае на наступны год.

Паравік, да якога яны прышлі, завярнуўшы ўлева ад сажалкі, складаў верхавіну тае надумнае сыстэмы аднаўленьня саўхозу Скупляў, якая ўвесь час малявалася энэргічнаму ўпраўляючаму. Без «прамысловае стацьці» нельга мець мажлівасьці «разварочвацца ўшыркі». Скуплі, па пераконаньню