Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/267

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гаўрыла па чарзе хвасянуў коні.

— А колькі ўжо вярстоў мы праехалі? — пацікавілася Акіліна.

— Палавіна якраз. Дваццаць з лішкам вярстоў.

— А мне здаецца, мы праехалі мо’ каля трыццацёх вярстоў, — выказалася Акілініна маці.

— Ого, толькі дваццаць, панечкі. То не на чыгунцы, што маргнуў вокам — і няма вярсты. Вось длыгаюць, як сонныя; пакуль вярсту ўбяруць у гэткую гарачыню — то ня жарты… А тут пэўна-ж, трасецца, на яго ўсё ліхое, — пасьмяяўся Гаўрыла і хітра адвярнуўся ў бок…

— Но-о-о! Яшчэ трохі — адпачнем за ноч!


III

У Скарбаве яны папасваліся каля гадзіны і кранулі далей гадзін у тры па палудні. Коні супачылі і пайшлі жывей, тым болей, што праз хваёвы лес дарога была гладкая і ня так пякло. Да мястэчка Кругі праехалі не шманаючы: то гутарылі, то разьзіралі вакольныя палеткі.

Акіліна, перамаўчаўшыся за паўдня, таксама прыняла ўдзел у гутарцы; у яе адлягло ад сэрца, надышоў інакшы настрой, нечакана бадзёры, няўтрымны. Адкульсьці сыпнуліся ў голаў розныя спадзеўныя думкі; закалыхалася ўражаньне, успаміны. Саўхоз, ненавідзімы ўчора і праціўны сёньня зранку, пачаў малявацца ёй куды ў багацейшых фарбах, ніж паказваў яго ў сваіх гутарках ды ва ўгаворах Ладымер. Парк, агарод, сажалка, добрая кватэра… Зжывецца з рабочымі саўхозу, з сялянамі вакольных вёсак. Будзе хадзіць у госьці, частавацца бухонымі грэцкімі блінцамі са сьмятанаю. Гаварыцьме з сялянкамі аб гарадзкім жыцьці па нядзелях на прызьбе… Можна будзе пастроіць тэатр і ладзіць спэктаклі. Пэўна-ж, у Скуплях ёсьць падобныя ёй жанкі, мо’ ўпраўляючага саўхозам, канторшчыка, садавода…

Ужо недалёка ад м. Кругі, калі перарвалася гутарка, Акіліну спотайку чапіла знаёмае ёй глухое, нявыразнае жадань-