Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/260

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

недалёка ад мястэчка і можна будзе часамі наяжджаць… Так што, галубка, нечага сумаваць, а вось давай зьбірацца…

Акіліна змоўкла і прайшлася па каморцы. Пасьля нявыразным поглядам абвяла па сьценах і ўздыхнула так, што Ладымер Ложка раптам азірнуўся на яе й загарачыўся.

— Нядобра, беднай. Губіць многае, што пакідае горад. Падумаеш, шчасьце вялікае тут. Уздыхае! — прагаварыў ён упічна.

— Шчасьце — ня шчасьце, а вось цягайся з месца на месца, як цыганы. Месяц, калі вярнуліся ў горад, а тут ізноў складайся ды едзь… Якая ў гэтым радасьць. Кідаюць, нібы апуку, з месца на месца…

Якраз на гутарку знадворку ўвайшла маці Акіліны з хлопчыкам, сынком Ладымера і Акіліны Ложкаў.

— Ня хоча йсьці ў хату ды годзе. Жулік гэтакі, — выказала старая, прысядаючы на крэсьле, — так любіць гуляць з дзяцьмі ў садзе, што ня дай ты рады.

— Будзе ўжо яму гуляць. Вось заўтра раніцою трэба зноў ехаць у саўхоз, — адказала Акіліна.

— У які? — зацікаваліся маці.

— У Скуплі нейкія, вёрст за пяцьдзесят адгэтуль… Аднекваўся, аднекваўся, і потым згадзіўся. Угаворны занадта.

— А што-ж, дачушка, парадзіш — прыказваюць, служба — трэба выпаўняць… Ды чаго ты так няпрыхільна да гэтага? Чым тут лепш, як было ў Капліцах? Заўсяголаў ён, гэты горад. І так ён ужо абрыдзеў…

— Дык, ведаеце, нешта не пасуе ёй пакідаць гораду, — уставіў Ладымер.

— Мала што, а ўсё-ж трэба, — падачна адказала старая.

— Пэўна, што трэба… Ды нават экстрана трэба. Заўтра-ж мусім выехаць. Аддзел падасьць коні к васьмі гадзінам раніцы. К гэтаму часу і павінна быць зложана, што ёсьць.

Гэта было сказана павяліцельна і рашуча.

Старая паднялася з крэсла і затупала па каморцы, аглядаючы і мяркуючы, як і што будзе злажыць.