Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/258

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мысловага» будынку ляжала нелапое, паросшае плюшнікам і густою бросьняю, возера. Толькі пасярэдзіне яго маленькаю лужынаю выдавалася мясьціна каламутнай цёмна-алавянай вады.

Увесь гэты выгляд поўнасьцю кідаўся ў вочы кожнаму падарожнаму, які ехаў з мястэчка Кругі ў бок маёнтку Скуплі. Асабліва пекнай панарамай выглядаў ён з разгону чатырох вёрст, дзе мясцовасьць крыху паднімалася ўзвышшам. Нельга было, хто-б і не хацеў, пацікавіцца Скуплямі!

Ладымер Ложка, назначаны ў Скуплі мэханікам-рамоншчыкам паравіка для млыну і лесапілкі і машын для крахмальнага заводу, ужо многае чуў аб гэтым саўхозе. Яму намалявалі Скуплі ў гэткіх ружовых фарбах, што ён мусіў кінуць адгаварвацца ад паездкі ў яго, што рабіў раней, калі толькі яго паведамілі аб камандыроўцы, і сказаў сам сабе: «Папробую паехаць. Пражыву яшчэ год у глушы. Трэба-ж дасканала пазнаць провінцыю. Тым болей, што ўсё-ж, як кажа т. Сымонаў, там цікавае месца і добрыя варункі».

— Добра, я паеду, але ня больш, як на год; а пасьля году, дайце слова, што вы мяне вытрабуеце ў горад, — сказаў Ладымер Ложка начальству пасьля трохдзённых перагавораў.

— Усё зробім па вашай просьбе, — адказалі яму.

І Ладымер Ложка, нецярплівы па натуры, ня любячы розных адцяжак і валакіты, вярнуўся з установы на кватэру і паведаміў жонку, што яны заўтра-ж павінны выехаць у саўхоз Скуплі.

— Чаму гэта так нечакана ў цябе выйшла? — сумелася Акіліна, яго жонка. — Яшчэ ўчора баяў адно, а сёньня, глядзіш, ужо зусім іначай.

— Ды таму, ведаеш, Акіліна, што ўсе ўжо вельмі хваляць маёнтак, расьпісваюць, як казачны які, і… радзяць паехаць. Пры гэтым я толькі на адзін год згадзіўся. Пасьля году мы абавязкова вернемся ў горад.

Акіліна недаверна матнула рукою і з сумненьнем у голасе адказала: