Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/257

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА НОВЫМ МЕСЦЫ

I

Маёнтак Скуплі ляжаў на нявысокім плоскагор’і, якое было абнесена з трох бакоў густою градою хвойніку. Э чацьвертага боку, кудою йшла дарога ў мястэчка Кругі, а праз яго на Менск, прасьціраліся шырокія абшары палеткаў.

Гоняў на трое ад быўшых панскіх палацаў (маёнтак належаў паном Крэўскім) цягнулася ўступка высокіх, стройных топаляў, атуляючых сабою дарожку, якою Крэўскія рабілі свой парадны выезд. Усе будынкі маёнтку, расстаўленыя роўным чатырохкутнікам, яшчэ досыць здаровыя і цэлыя, апяразвалі сабою, як сьцяною, быўшы панскі палац — двухэтажны пабелены будынак. Страха палацу, пафарбаваная ў часы польскай окупацыі, калі стары Крэўскі нанова спадзяваўся стала асесьціся ў сваім гнязьдзе, выглядала зусім новай; яна выдавалася чырвонаю фарбаю на фоне цёмна-зялёнага, густою шатаю разьлёгшага вярстоў на восем вакола ліпавага парку. Невялічкія гострыя вежкі з двух канцоў страхі, загостраныя ўверсе і падхарошаныя зялёнымі флюгэркамі, прыдавалі палацу старасьвецкі выгляд. З правага боку чатырохкутніка з будынкаў на нелапой прагаліне стаяў паношаны, патрабуючы вялікага рамонту, дзеравяны, атаркованы будынак паравога млыну, лесапільні і крахмальнага заводу разам. Дзьве высокія бляшаныя трубы, пахіленыя ўверсе набок, перасяглі сваім ростам вярхі паркавых ліп — разьзіраючы на мінулую ўласнасьць магнатаў Крэўскіх. Побач гэтага «пра-