Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/252

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каманды разьведкі ён ня чуў; чуць-чуць даносіўся толькі глухі тупат ад ног ды нейчы клічучы голас: «Паан-ке-эл!»

Панкелу здалося, папершае, што мо’ ён ачуўся, мо’ ўстрывожанае выабражэньне яго зьбівае спанталыку, і прыслухаўся пільней. Вокліч некалькі разоў перагукнуўся. Тады Панкел прыпыніўся…

Дзесьці здалёк чулася яму страляніна, то частая, то рэдкая, а ўлева ад яе, адкуль цягнула вільгацьцю, напэўна з-за рэчкі, выглядаў агеньчык; промень яго паднімаўся нявысока над зямлёю і губіўся дзесьці за горкаю ці за лесам.

Панкел стаяў і пільна ўзіраўся па бакох, прыслухоўваўся і ня мог крануцца з месца.

А вокала, чым далей, тым ночны шолам узрастаў, родзячы нейкія нявыразныя, але крыклівыя стукі і выгукі, якія роем вярцеліся каля яго вуха, нахабна не адстаючы ні на адну хвілю.

І вось, настаражыўшыся, Панкел патрошку пачынаў выяўляць з усяго гоману чыесьці клапатлівыя неспакойныя выгукі і перакліканьні як-бы дваіх ці колькіх чалавек, відаць, кагосьці старэнна шукаючых. Панкелу паказалася, што ў іх перакліканьні раз-по-разу ўспамінаецца яго імя, і гэта пачало яго страшэнна нэрваваць і трывожыць.

Вакол гуў вецер, згібаючы невялічкую бярозку, выпадкова закінутую ў шырокае гала і выпадкова напаткаўшую Панкела. Гэта блутала словы пярэкліку. Але Панкел хацеў расслухаць усе выгукі. Дзеля гэтага ён парашыў стаць на каленкі, прылажыць вуха да зямлі і прыслухацца, — кажуць, што так вельмі добра ўсё чуваць, — і вось Панкел ужо быў намерыўся гэта зрабіць, як раптам нявысока ўгары, у густой цемры пранеслася празрыстым пісагом разарваная ракета. На кароткі момант, хвіліны мо’ на чатыры, сьвятло ракеты асьвяціла абшар на вярсты дзьве вакол. Панкел пасьпеў акінуць вокам асьветлены абшар і пры гэтым выразна адмеціў, як ня вельмі здалёк некалькі чалавек міганула перад вачмі, перабягаючы з месца на месца. Міжвольна