Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/237

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ня прыметна для Панкела апынуўся ў іх партыі, разьмешчанай у будынку быўшай Мар’інскай гімназіі.

І, зрабіўшы гэта, Проў з першае хвілі пачаў меркаваць на тое, каб выбраць зручны выпадак пагутарыць з Панкелам, абудзіць у ім астыўшую цікавасьць да надыходзячай авантуры і ня даць яму перадумаць. Проў нават пачаў пабайвацца, бачачы зьменнасьць у Панкела, і дрэнчыў хутчэй абламзаць яго з галавою.

Але гэтае асьцярогі не патрабавалася; здарэньні шанцавалі Прову: у Панкела, на дзіва хутка, насьпела новая зьмена, якая вярнула яго да настрою часоў гутаркі з Провам на месцы. Казарменае паветра, абставіны казарменага абыходу раптам нахлынулі на яго і сагналі повеў дарожнага ўражаньня. Панкел, прымеціўшы ўблізку да сябе Прова, зарупіўся аднавіць з ім гутарку. І нават недаволіўся, калі час бег, а гэта не ўдавалася зрабіць, бо Проў перш нудзіўся з цэлую гадзіну на адзіноце, а потым, з вечара да самае поўначы, лётаў, як шалёны, з памяшканьня ў памяшканьне, чагосьці шукаючы між чырвонаармейцаў, шушукаючыся з некаторымі з іх, мабыць, сваімі хаўрусьнікамі, і пры гэтым заўзята матаючы галавою.

Толькі а пачатку першае гадзіны па поўначы Проў звольніўся і заявіўся на сваё месца. Панкел, вядома, гэтага не дачакаўся — ня мог прасядзець бяз сну якіх з пяць гадзін засаб: што рабіць пры гэтым? А без работы ды ў роздуме нялёгка. Праўда, за дарогу ён не ўтаміўся, ня мог утаміцца пры сваім настроі, аднак, толькі пераступіў парог дачаснае казармы, як ім заваладала нейкае цяжкое пачуцьцё, вельмі блізкае да ўтомы. А калі пачало мрачэць і вечар зазірнуў у вокны будынку, Панкела пацягло да сну — нават вячэраць яму не захацелася, толькі выпіў кубак пустое гарбаты і хутчэй-жа лёг спаць. І толькі ўлёгся на койку, як ужо праз хвілін пяць храпеў, нягледзячы на тое, што вакол яго стаяў зычны шолам, крык і гоман.

Маладое зялёнае жыцьцё заўладала цалкам маладымі жыцьцёрадаснымі чырвонаармейцамі, сярод якіх ён быў ста-