Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/238

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэйшым, бадзёрыла іх упарта, адганяючы прэч усе страшныя думкі, якія пагражалі аб наступным баявым хрышчэньні. Фронт быў пад носам, усяго якіх-колечы дванаццаць-пятнаццаць вярстоў ад Быстраўкі, але — што ім было да таго! Ім дадзена мажлівасьць бясьпечна, спакойна правясьці ноч, супачыць ад дарогі. Цалюткая ноч у іх распараджэньні! А ноч бурна-кіпучаму маладому жыцьцю — гэта вечнасьць. Як у достач можна пажыць у гэты тэрмін! Што там, назаўтра, чакае іх, то будзе, бач, толькі заўтра, мо’ зрана, мо’ ў абед, а мо’ і зусім вечарам! Усё залежыць ад капрызьлівых здарэньняў… Ды й што там заўтра? Мала што заўтра! Ці-ж на сьмерць яны засуджаны, ці-ж на няшчасьце прызначаны, што трэ’ палохацца заўтрага? Ці-ж, наогул, ёсьцека што страшнае для маладога, прагнага і палкага ваякі? Бач, яны-ж прыехалі сюды, на фронт, не для афяр, нё на загубу, а змагаць сібернага ворага свабоды, працоўных людзей, абараніць соцыялістычную савецкую краіну ад пасяганьняў на яе… Яны прыехалі спыніць прадаўнічы наступ паноў і капіталістых, якія нясуць працоўнаму народу скінутыя ім ярмо і ланцугі няволі; яны прышлі па волі паслаўшых іх братоў і бацькоў пад аховаю Чырвонага Сьцягу Комунізму, поўныя натхненьня, вялікай гатоўнасьці і палкай адвагі скончыць з паганым цудзішчам, што працягвае рукі па сьветласьці волі. І сэрцы іх поўны гатоўнасьці змагацца за яе, і душа поўна бадзёрай веры ў перамогу. А іх вясёлыя твары, што пыхаюць радасьцю, а іх цёплы бесклапотны сьмех! А жарты, а гулянкі, а штукарства!..

Панкел соладка праспаў пад гоман і шолам казарменага жыцьця болей чатырох гадзін. Праўда, часта ён прачынаўся і паглядаў, ці няма Прова, але зараз-жа йзноў апускаў голаву, заплюшчваў вочы, і храпеў-храпеў. І хто ведае, колькі-б гэтак Панкел прабавіў часу, каб ня зычны, нечаканы стрэл за вакном, зроблены, мабыць, па неасёьцярозе вартаўнічым.

Панкел раптам ускочыў з пасьцелі, вылупіў вочы, сюды-туды кінуў узрок і праказаў, крыху супакоіўшыся: