Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/236

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А таварышы ня ўнімаліся: жартавалі, падсьмейваліся за яго спакой і нядбайнасёць да ўсяго. Далей-болей — і чуць ня ўвесь вагон загутарыў аб Панкеле.

— Штосьці наш Панкел занурыўся сёньнека. Ці не каханую колішнюю толькі сьніў?

— Як ня журыцца — гарачая справа на носе… Тут ужо не аб каханьні ходзіць…

— Яно-б ехаць ды ехаць, а то раптам, глядзіш, і злазіць прыходзіцца.

Адзін другога вастрэй, адзін другога калючай выкідалі таварышы словы і пускалі іх у Панкела, стараючыся ажывіць і дастаць ад яго адказ. Але мэты яны не дасяглі. Панкел ляжаў і маўчаў. І толькі рэзкі сьвіст цягніка, які вяшчаў аб прыбліжэньні станцыі, заставіў Панкела падняцца і сесьці.

— Ці-ж ужо прыехалі? — неахвотна праз зубы праказаў ён, зьвярнуўшыся ні то да самога сябе, ні то да таварышоў, і пачаў пазяхаць, пацягвацца і крактаць.

У гэты час некаторыя з чырвонаармейцаў, пасьпеўшы сабрацца, завіхнуліся йзноў вакол гутаркі з Панкелам, а другія яшчэ зьбіраліся і не зьвярталі на яго ўвагі.

— Яшчэ з пару прыдзецца ехаць, — пасьмяяўся адзін.

— Бо мы-ж едзем без перасядкі ў Растоў, — дадаў другі.

Цэлы шэраг другіх не аставаўся ў даўгу.

Панкел не шманаў: ён пачуў, што цягнік збавіў ход, і моўчкі зьлез з палатак ды прыняўся агледжваць свой куфэрак.


IV

Многа часу не патрабавалася, каб разьмясьціцца войску ў адведзеных для яго на станцыі Быстраўцы памяшканьнях, але ўсё-ткі, пакуль гэта пасьпелі зрабіць, мінула болей пяцёх гадзін. Дзень быў зьмінтрэжаны цалкам.

Панкелу, як на тое ўжо йшло, і тут выпала месца ўблізку ад Прова (вядома — Проў пастараўся для гэтага). Толькі яны выгрузіліся з вагонаў, ён увесь час сачыў за Панкелам,