Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/227

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Чаму-ж не — будзе й гэта. Колькі хоць… Чымсьці болей ты прывабіш да сябе — тым болей дастанеш падзякі… Ня толькі дамоў пусьцяць, а й грашыма яшчэ надзеляць на дарогу… толькі пастарайся… не сумнявайся, брат, ні капелькі…

Проў не даказаў: стукат шагоў вартаўнічага, пасьпешна захадзіўшага калідорам, яго перабіў…

Проў швыдка адскочыў да свае койкі і, прытнуўшыся, стаў разьдзявацца.

Панкел паважна, у задуменьні, паваліўся на койху і апрануўся коўдраю, захаваўшыся ў яе з галавою.

Вартаўнічы не зьвярнуў на іх увагі, а, прайшоўшы між іх аддзяленьнем, павярнуў налева, да дзьвярэй.

Проў скоса паглядзеў усьлед яго, жартліва падмігнуў вачыма і працягнуў голаў у бок Панкела, думаючы з ім пагутарыць яшчэ крыху, але, убачыўшы, што той ляжыць, апрануўшыся з галавою, пакінуў намер, адвярнуўся і ўлёгся сам.


II

Пасьля гутаркі з Провам Панкел доўга ня мог супакоіцца. Лёгшы спаць, ён пільна і доўга абдумваў кожнае слова як Прова, гэтак і сваё; варочаўся з боку на бок, усё ня могучы заснуць, а назаўтра дык цалюткі дзень яму нічога ня йшло ў голаў: за вошта-б ён ні браўся, чаго-б ні датыкаўся ў думках, гутарка з Провам зьбівала яго думкі да сябе. Панкел верыў і ня верыў Прову, згаджаўся з яго радаю і не згаджаўся. У яго сяродку, у душы, была блытаніва пачуцьцяў, так што ён ня мог ні на чым адным спыніцца, за вошта ўхапіцца, каб аглядзецца, злавіць кіраўнічую думку. Праўда, адметней і ўдатней усяго ў галаве Панкела здарачыла ўсё-ж тая, знаёмая яму аднаму неадчэпная думка — думка аб дому, аб родных: і толькі за ёю ўкрадкаю, нічога супольнага ня маючы, ганялася балючая няпрыемная другая думка — ужо аб фронце; усё-ж іншыя, засмугшы, вярцеліся вакол гэтых дзьвёх, то выказваючы на хвіліну свой бледы выраз, то губячы яго ў імгле бясьцікаўнасьці і няўважнасьці. «Проў