Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/225

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Панкел-жа маўчаў. Некалькі разоў, з перацягамі, нібы з пуду, прабягалі па яго смуглым задуменым твары пуглівыя, недаверныя ўхмылкі, пакідаючы за сабою сьляды глыбокага суму, вострага сумненьня і густое шкоды чагосьці, яму аднаму вядомага.

— Ну, як-жа? — даўшы яму падумаць, запытаў Проў, не перастаючы ўвесь час азірацца вакол сябе. — Памойму будзе ці не? Разабраўся?

— Гэта не салдаты, і не ваякі: сёньнека к нам, а заўтра ад нас, — скажуць яны. І будуць зьдзеквацца над намі, як і над усімі іншымі нашымі таварышамі… і шомпалы, і розгі, і расстрэлы… О, не, гэта, памойму, няцікаўна.

Проў нецярпліва даслухаў, пачасаў вісок і сказаў:

— Кінь, браток; то бальшавіцкая брахня… пераканалі цябе бальшавікі, каб застрашыць чырвонаармейцаў, адбіць у іх ахвоту… Го-о! А колькі, аднак, здаецца нашага брата-а! І добра робяць, вылузваюцца з лапаў бальшавіцкіх!.. — сьціскаючы ў сваёй руцэ руку Панкела, разуверваў і ўгаварваў яго Проў. — Ты вер мне, Панкел: зусім хлусьня тое, што нібы-то казакі ці дабравольцы з намі — чырвонаармейцамі — дрэнна абыходзяцца… Я табе кажу… Падумай, што-ж бы то было, каб гэта так рабіла чым выгравалі-б ваюючыя між сабою стораны? Кожны разьлічвае на спакусу і абман сваіх ворагаў. Ой, колькі здаецца чырвонаармейцаў казаком! І гэта казакі добра ведаюць і шануюць тых, хто ім здаецца ў палон. Ну, сумняваешся?

— Трэба крыху падумаць, — адказаў Панкел.

— Ды кінь, браць! Чаго там болей думаць? Чаго сумнявацца? Ня век-жа жыць табе на фронце, то ў казарме; ня век-жа грозіцьме жыцьцю, ліха ведае за што і каго… Калі думаеш аб сабе, аб сям’і, то трэба-ж скончыць з гэткімі варункамі калі-колечы і адпачыць трохі… Ці-ж аднаму табе за ўсіх адбаярвацца? Ці-ж больш табе, чым усім трэба? Ды, галоўнае, за якую тут падзяку ўсё гэта? — горача і старанна казаў Проў.