Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/220

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧЫРВОНААРМЕЕЦ ПАНКЕЛ ЛІПА

І

Калі Панкел Ліпа вярнуўся ў казарму і прыйшоў у сваю роту, то яго таварышы ўжо спалі. У казарме было ціха: толькі й чулася глухое цюканьне старога загарка дзесьці за сьцяною ў канцылярыі ды мерныя выразныя стукі вартаўніка па калідору.

У абудвых бакох калідору, у няглыбокіх ямках-лёхах у сьцяне былі ўстаўлены замурзаныя дымам, недагледжаныя лямпы-сьвірэлкі, якія, цьмяна гаручы, кідалі ад сябе смуглае праменьне.

Панкел пільным узрокам агледзеў усё памяшканьне, паківаў чамусьці галавою і спакойна ўсеўся на сваёй койцы, якая трэцяю стаяла ад надворнай сьцяны.

— Эх, і абрыдла-ж усё да чорта… Але няма рады, хоць ты захлыніся. Колькі часу ўсё адзін і адзін, бяз родных, без усялякае аб іх чуткі… Адзін адным — нібы саўлук, нібы бязродны… Вайна й вайна! Канчатку ёй, заклятай, ніякага няма. Толечкі вярнуўся з фронту раненым, пакалечаным… ні дадому, ні да сваіх, а ў шпіталь, халодны, брудны, бездаглядны мур… і столькі мукаў перацярпеў, столькі здароўя згубіў!.. Чужыя людзі, койкі, енкі… І вось, яшчэ нават як сьлед не ачуняў, а тут глядзіш, ізноў зьбірайся на фронт… згарэў-бы хоць ён тамака… Гэта-ж жартачкі-ы! Ці-ж хопіць мяне на гэтыя новыя мукі?..

Панкел ізноў пакруціў галавою, выказаў злосную міну і заскрыгатаў зубамі… Азірнуўся вакол сябе. «Не! на гэты