Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/219

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

й было многа знаёмага, чаго хітры Сідор заўсёды ня спускаў з думак, але тая раптоўнасьць, з якою ўсё гэта чынілася, аглузьдзіла яго. У ваччу ажылі ўсе вакольныя рэчы, зацюкала спалохана сэрца.

— Ідзем, ідзем хутчэй!.. Паганыя, як у іх усё скора робіцца! Ці бачыш ты? — паўшэптам выказаў ён ні то да дзяўчат, ні то сам да сябе і пасьпешна рушыў уперад, ухіляючыся блеску праменьня з вокан хат.

Дзяўчата падбегам пагналіся за ім, перапыняючы яго ў паўголаса:

— Сідор Гарасімыч, вы ня туды пайшлі. Чакайце! Нам трэба на другую вуліцу!.. Чакайце!

А Сідор, не патураючы іх зову, як нацкованы воўк, безаглядна бег у цемнату вуліцы.