Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЯЛІКОДНАЯ КАРОБКА

I

У чысты чацьвер, калі Антось Ступа вярнуўся дамоў з падзённае работы ў Іцкі, у якога ён гарадзіў платы, двое дзетак яго, Сёмка і Прузя, спаткалі на вуліцы і, хапіўшы бацьку за полы, у адзін голас запыталі:

— Татачка, родненькі, ці вы купіце мукі на пірагі і парасятка? Ужо ўсё сёньнека нясьлі з места і парасят, і муку, а наша мама нічога ня купіла.

Антось Ступа паглядзеў на бледных замурзаных дзетак, пагладзіў кожнага з іх і суцешна адказаў:

— Купім і мы, мае вы блазноткі, і мукі, і парасятка. Справім каробку.

Дзеткі задаволена папляскалі ў далоні, весела зарагаталі і ўперадзе бацькі пабеглі ў хату.

— Мама, мамачка, — крычаў першым Сёмка, падбегшы да мацеры, якая ў сумным настроі сядзела каля мыцельнікавага вакна, аб нечым думаючы.

— Вось ідзе татка з Прузяю! Ён казаў нам, што й мы купім і мукі на пірагі і парасятка. Папрасеце, мамачка, каб ён хутчэй гэта зрабіў.

Маці — Юстына, бледая, шчупленыкая маладзіца, роўнадушна паглядзела на дзетак, колькі хвілін памаўчала, даўшы Антосю прысесьці ў запечку, пасьля гняўліва вымавіла ні то да яго, ні то да дзяцей:

— Плявузгае ліха ведае што. Дражніць дзяцей, на яго цураха. А грошы, бадай, ня прынёс ад Іцкі, каб хаця хлеба