Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кам… Прыехаў сюды настаўніцтва бунтаваць… Вось ужо даведаліся аб ім! Толькі мне ўвага… Сідо-ор ёй кажа!

Сідор, як стаяў моўчкі, так раптам заварушыўся на месцы і ад злосьці закрычаў:

— Пляваць я хачу на ўсіх і разам н-на… Не пераарыштоўваеце ўсіх — нарвяцеся зараз… «Усе ведаюць!» Хай ведаюць! Я сам не таюся, што я кроўны вораг бальшавікоў… Ненавіджу іх, як… Гэта — барбары! Яны згумілі ўсё багацьце краю, разьбілі душу сьвядомаму чалавеку! Яны… — ён запнуўся й зрабіў колькі крокаў па хаце. — Я лічу абразаю, што мая сястра мае мужам бальшавіка… Так! І я кажу ёй: кінь, каб не паскудзіць нашага роду…

— Так? — Юрка разьняў рукі й наскакам падбег да Сідора. — Вон! Вон, панскі агент! Ты што гэта? Прыехаў бясчэсьціць маю хату й маё імя? Вон! Ягомасьць тут знайшоўся! Душу яго разьбілі… Голаў разьбіць мала… Вон, каб і нага твая ня была тут!

Бачачы мужа ў гэткім гнеўным настроі, Юста ня брала сабе ўглузд, што тут чаўпецца, і перш, вытарашчыўшы вочы, глядзела на абодвых, а пасьля кінулася ўцішаць Юрку, крычучы:

— Што ты робіш, вар’ят? Што ты робіш? Не сарамаці людзей! Завошта-а ты наваліўся на яго?.. Ці ты маеш розум?

А Юрка крычаў:

— Вон! Абаіх вас паганю! Мне не патрэбна вашага шляхецтва… Калом яно мне вылезла за сорак гадоў. Годзе!.. Прэч з дарогі! Я — бальшавік і ня выношу жаднага панства. Вон, вон! Ня выйду з хаты, пакуль гэты ягомасьць ня выправадзіцца…

Праходжыя вуліцаю застаноўліваліся перад хатаю… Крык і лямант цягнуўся з гадзіну. Юрка не здаваўся і гнаў Сідора з хаты. Юста абараняла брата, то ўпрашвала яго выйсьці на час да знаёмых. Сідор-жа «прынцыпова» лаяў бальшавікоў і швагра. Але, лаючы Юрку, ён ужо ня думаў ні аб чым добрым. Гэтыя тры дні, якія ён пасьпеў пражыць