Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/204

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нельга… Ваш ухіл ад прыказаў наркамасьветы — гэта контррэволюцыя… Памятайце… Гэта наша перадапошняе напамненьне тым, хто злосна стараецца йсьці насупроціў…

Андрэй замоўк, недасказаўшы, і, павярнуўшыся да прадсядацеля іспалкому, штосьці яму шапнуў. Той падаў згоду кіўком галавы, а сам вылез з-за стала і пайшоў у свой «габінэт».

— Я толькі дзеля гэтага й выклікаў вас, — суха падаў Андрэй і таксама вышаў з-за стала.

Грамадка, зацішаная й расстроеная, спакойліва распаўзлася па пакоі і пачала разыходзіцца. Сідор не адступаў ад Паўлюка і выйшаў разам з ім. Словы Андрэя, укладзеная ў іх рашучасьць, не давалі Сідору сумнявацца, што Андрэй зусім парваў з мінулым, а разам і з ім, Сідорам. І ўнутры Сідора ўзьнялося з новаю сілаю варожае пачуцьцё да свайго быўшага таварыша. Абураны гэтым пачуцьцём, Сідор адначасна і злаваўся на Андрэя і баяўся яго.

Выйшаўшы на вуліцу, Сідор заядла ўпікнуў сябе за тое, што ліха надало паслухаць Паўлюка й прыйсьці ў іспалком пасьведчыць Андрэева бальшавіцтва. Крывіўся ён за гэта й на Паўлюка, хоць і бачыў, што таму таксама мулка на сэрцы.

— Бачыце, Сідор Гарасімыч, як тут робіцца, — азірнуўшыся назад і па бакох, ці хто іх ня слухае, паскардзіўся Паўлюк, калі яны адышліся ад іспалкому. — Гаворыць, як б’е, а, думаеце, амаль ня ўсе на яго баку, бо гэта ёсьць хітрая выдумка: усе пагрозы пакірованы толькі на некалькіх настаўнікаў, а ўсе пазваны на ўвагу… Бачыце — толькі адзін Язэп аказаўся…

— Я ня думаў гэтага, не спадзяваўся, каб так глыбока ўелася гэта бальшавіцтва вакол і ўсюды, — адказаў Сідор. — Пакуль ня прыехаў у Вікуры — ня верыў. А тота-ж, як не паглядзі — навакола, навакола… Скажэце, Павел Сымонавіч, заўтра прыдзеце на конфэрэнцыю сялян? — мэрам-бы чакаючы сабе ўцехі ў перадстаячай конфэрэнцыі сялян, з асобнай цікавасьцю зьвярнуўся Сідор да Паўлюка.