Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На сьмех дзяўчат і выказ Агнэсы Сідор ізноў адказаў лёгкаю ўхмылкаю. Аднак, уцалку — яго настрой падаў, брала раздум’е, ацягаў цяжар. Той дух, ад якога ён тужыўся ўцячы, вітаў вакол яго, дзе-б ён ні супыніўся. Лятаў і труіў паветра. Сідору рабілася злосна; нянавісьць забірала яго. А разам з гэтым уставаў нейкі ні то задзёр, ні то ўпартасьць — настаяць на сваім. Абураны гэтым, ён вылез з-за стала і, не перастаючы курыць, затупаў па хаце.

— Я бачу, што ў нас не хапае ўстойнасьці, і мы скрозь пальцаў глядзімо на ўсё. Глумяць школу — няхай, не ўважаюць інтэлігенцыі — няхай. Праз гэтыя «няхай» мы й робімся слугамі мужыкоў ды розных там… «з бору па сосенке». І, пэўна, замест настаяшчага, атрымоўваем падробленае. Замест вялікае расійскае мовы, падсоўваюць брахню нейкую… А маўчацьмем — сабакамі завыем… Запамятайце…

— Саба-акамі… Вось папаў, брат, пальцам у неба, — абураны Сідоравай размовай, падняўся з месца Андрэй. — Гаворачы так, як ты — даруй ужо мне — запраўды, раўняецца да сабачага брэху. Я так і бачу перад сабою вобраз, як быццам… ну, брэшам мы на месяц. Брэшам, каб брахаць. Няма на вошта — дык на месяц. Я вось чую тваё нездаваленьне, а скажы, што ты радзіш ад сябе? Нашы былыя мары? Балі ў станавога ды папа? Кончана, згніло, брат! Згніло вакол і ўсюды. І дарэмна ты думаў — калі толькі думаў! — што ў Вікурах знойдзеш ня ўзьнятую цаліну… Кончана… Адно цяпер на чарзе — гэта засеяць узьнятае і атруціць дармаедаў, каб не патравілі засеянага…

Андрэй строма абарваў сваю гутарку і адвярнуўся ў вакно. Сідор, якога ён ня бачыў два гады і які абрадаваў яго сёньня сваім прыходам у іспалком, цяпер выглядаў у яго ваччу зусім іншым, чужым чалавекам. Бывалашнія таварыскасьць, сумеснае плянаваньне будучыны, цесная блізасьць, падзел самымі таемнымі перажыткамі — усё гэта, выбліснуўшы на момант, раптам заглухла, зьнябылося, і іх месца заняло новае пачуцьцё. Гэтае новае пачуцьцё дыкта-