Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ашукваем сябе, калі марым аб нашых былых плянах і намерах. Запраўды — то былі толькі пустыя мары! І той, хто грунтуецца на іх, грунтуецца на пяску, на саломінцы… Памойму, пакуль вецер ня выдзьмуў канчаткова з-пад ног гэтага пяску — трэба сыйсьці з яго, каб не праваліцца ў бяздоньне…

— Паглядзі, паглядзі, Сідарка, — перабіла з нецярплівасьці Агнэса, — паглядзі, што пяе Андрэй! Ці-ж можна было падумаць на тое?

Сідор прынагнуў голаў, штосьці напісаў пальцамі па стале, пасьля сказаў:

— Што-ж, усякае бывае. Ёсьць людзі з рознаю воляю… Памойму, зусім іначай малююцца здарэньні бягучага жыцьця. І я, — ён падняў голаў, — у толк сабе не вазьму, чаму людзі таго ня бачаць! Чаму яно іх асьляпляе… Проста — губляюся разумець… Не магу згадзіцца ні за што — штосьці не дапускае мяне.

— А я скажу вам, Сідор Гарасімыч, — уставіў Плаха, — і вы згодзіцеся… Нельга не згадзіцца. Толькі падумаць трэ’, разабрацца дасканала ўва ўсім — і тады згодзіцеся… Нас выхоўвалі на буржуазнай моралі — таму й атруцілі нам ясны сэнс жыцьця… Запраўды — ці-ж мы не з таго дрэва, якое цяпер разраслося й пакрыла ўвесь край? Кроў у нас — кроў быўшых рабоў, але атручаная зьменаю да іх… Ведаеце, Сідор Гарасімыч, я нядаўна сам трымаўся вашых поглядаў, але пасьля, калі разабраўся ў іх, разгледзеў іх па часьціне, дык пазнаў, што яны зусім неправіловыя погляды… І я з імі расстаўся назаўсёды. Расстаўся з імі і пачуў сябе новым, здаровым і сьвежым. Сьвежым, бо мяне асьвяжаюць тыя дзіўныя здарэньні, якія ўскалыхнулі наша цёмнае, прыгоннае жыцьцё, зрушылі яго з мёртвае ўстойнасьці і паставілі на шлях…

— Слухай, Плаха, ты, як я бачу, таксама абмануты, — перабіў Плаху ўважліва слухаўшы іх гутарку Мірон, — каб