Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 2.pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вось чыстая праўда, Сідор Гарасімыч, — падмацавала з мыцельніку Агнэса, — шчырая праўда, сынок. Я таксама часта спрачаюся і з Андрэем і з Макарам Плахаю, што цяпер куды горай ранейшага. А яны — гаварыцца не даюць.

Сідор пры апошніх словах зірнуў у бок Андрэя і яму стала ніякавата, калі яны стрэліся сухімі сур’ёзнымі поглядамі.

— Я ня ведаю, як хто, а мне дык нудна цяпер стала жыць… І ўстроен я на добрай службе, не цярплю холаду ні голаду, маю мажлівасьць адзецца — а вось чагось не хапае. Як прыпомню старыя думкі, пляны ды жаданьні, дык сэрца дратуецца… А там, у нашым горадзе, скрозь чужыя людзі, якія з усім згадзіліся і, церпячы недастачы, у запой абараняюць сучаснае становішча. Слова аб іншым сказаць нельга. І я адным-адзін, як струц, увесь астатні час прабадзяўся. Чуць нуда не зарэзала… Страшэнна пацягнула сюды, у Вікуры, да старых таварышоў, далёка ад недаедлых мне сходаў і дэмонстрацый… Мне думалася, што тут, у вашым кутку, жыцьцё не пачэпана так, як у горадзе.

Сідор сказаў гэта з нейкім запоем, гарда і ўважліва, гледзячы толькі на Агнэсу. Тая-ж з цікавасьцю нязьмігутна выслухала яго і мэрам-бы зачаравалася яго словамі, бо, калі ён кончыў, яна засталася сядзець моўчкі й нярухома.

Марыля з таварышкаю таксама ўважліва выслухалі Сідора. Спакойна выслухалі яго і Паўлюк з Міронам.

Зусім іначай паглядзелі на яго словы Андрэй, Плаха і Габрусь. У асобку Андрэй, які ня мог сустрымацца ад сьмеху, і толькі Сідор скончыў, як ён падняўся з месца і сказаў:

— Дарэмна ты, Сідор, наракаеш на сучасны лад, зусім дарэмна. Мяне й дзівіць, чаму ты так кажаш. Паглядзець на цябе — нельга падумаць, што ты пакрыўджаны. Сам нават сазнаешся. У чым-жа рэч? Ня вышла так, як колісь мы разьлічвалі? Ня ходзім мы панамі, а перад намі шапак ня скідаюць? Ня блішчаць у нас на грудзёх масяндзовыя гузікі? Гэта — праўда. Але, падумай сам, ці-ж у гэтым сэнс жыцьця? Ці гэта — устоі для яго? Мне думаецца, Сідор, што мы